Юрый Мікітавіч Баратынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Мікітавіч Баратынскі
руск.: Юрий Никитич Барятинский
Нараджэнне каля 1610
Смерць 1685
Род Баратынскія
Бацька Мікіта Пятровіч Баратынскі[1]
Маці Evfimia[d][1]
Дзеці Фёдар Юр’евіч Баратынскі[d] і Princess Marfa Yourievna Bariatinskaïa[d][1]
Дзейнасць ваенны
Званне ваявода
Бітвы

Юрый Мікітавіч Баратынскі (руск.: Юрий Никитич Барятинский; ? — пасля 1671) — рускі вайсковы дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду князёў Баратынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Мікіты Пятровіча.

У 1653 годзе быў у складзе пасольства ў ВКЛ. У 1655 годзе ў Смаленску, галава жыльцоў у царскім палку. 15 чэрвеня 1655 года пасланы з Копысі на р. Бярэзіна, 21 чэрвеня 1655 разбіў атрад ВКЛ пад Барысавам. У час паходу князя С. А. Урусава з Коўна да Берасця 2-і ваявода ў яго войску, разбіў атрады ВКЛ каля Белых Пяскоў і Вярховіч. У 1662 годзе з палком у Бранску, у 1663 у Смаленску, таварыш князя Я. К. Чаркаскага, у 1664 годзе ў Смаленску, Бранску і Сеўску, у 1665 у Дарагабужы, Шклове і Магілёве. 3 1671 года баярын.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.