Юрый Пятровіч Прудэус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Пятровіч Прудэус
Дата нараджэння 28 красавіка 1923(1923-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 1963
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Юрый Пятровіч Прудэус (28 красавіка 1923, Белая Царква, Кіеўская вобласць — 1963) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Кіеўскі дзяржаўны мастацкі інстытут у 1955 годзе. Працаваў у Белсельпраекце, з 1955 па 1959 г. — архітэктарам, старшым архітэктарам у Белдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: праекты планіроўкі і забудовы цэнтральных сядзібаў калгасаў імя Суворава Кобрынскага (1956), «Светлы шлях» Ганцавіцкага, «Світанак» Кіраўскага (1958), імя Дзяржынскага Ружанскага (1959) раёнаў, г.п. Іўе Гродзенскай вобласці (1958), музейны корпус з гасцініцай у запаведніку «Белавежская пушча» (1958, у аўтарскім калектыве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]