Перайсці да зместу

Юрый Сяргеевіч Каламыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Юрый Каламыц
Поўнае імя Юрый Сяргеевіч Каламыц
Нарадзіўся 30 красавіка 1979(1979-04-30)[1] (45 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1996 Расія Уралмаш-д (Екацярынбург) 5 (0)
1997—1998 Расія Уралец (Ніжні Тагіл) 42 (1)
1999—2002 Расія Уралмаш (Екацярынбург) 77 (4)
2003 Расія КАМАЗ (Набярэжныя Чаўны) 27 (0)
2004 Расія Дынама (Барнаул) 26 (0)
2005 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 25 (2)
2006—2009 Казахстан Іртыш (Паўладар) 99 (1)
2010 Беларусь Віцебск 15 (0)
2011—2013 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 71 (7)
2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 22 (1)
2015—2016 Расія Сахалін (Южна-Сахалінск) 20 (2)
2016—2017 Расія Прамень-Энергія (Уладзівасток) 35 (0)
2017—2021 Расія Сахалін (Южна-Сахалінск) 93 (8)
Трэнерская кар’ера
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 сакавіка 2022.

Юрый Каламыц (нар. 30 красавіка 1979, Ніжні Тагіл) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у Расіі, галоўным чынам у ніжэйшых дывізіёнах. У 2005 годзе ўпершыню трапіў у Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда», потым гуляў у Казахстане.

У 2010 годзе гуляў за «Віцебск». У 2011 годзе далучыўся да салігорскага «Шахцёра», дзе стаў асноўным левым абаронцам. Таксама выконваў штрафныя і вуглавыя ўдары «Шахцёра». У сезоне 2012 быў прызнаны адным з найлепшых легіянераў чэмпіянату Беларусі.

У сезоне 2013 стаў радзей з’яўляцца ў асноўным складзе, на пазіцыі левага абаронцы часцей выкарыстоўваўся Мікалай Кашэўскі. Тым не менш, Каламыц стаў найлепшым асістэнтам каманды ў сезоне (6 галявых перадач).

У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр». Спрабаваў працаўладкавацца ў нальчыкскім «Спартаку»[2], але ў выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе стаў асноўным левым абаронцам, але ў верасні 2014 года саступіў гэта месца Аляксею Панкаўцу. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].

Пасля развітання з «Тарпеда-БелАЗ» накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Сахалін»[5]. У хуткім часе дамовіўся аб падпісанні кантракта, але выступаць за клуб пачаў толькі ў сезоне 2015/16. У ліпені 2016 года перайшоў у «Прамень-Энергію». У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Сахалін».

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2022 года завяршыў гульнявую кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[6].

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[7].

  1. Yuri Kolomyts // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Юрий Коломыц находится на просмотре в "Спартаке" из Нальчика (руск.). football.by (11 лютага 2014). Праверана 13 лютага 2024.
  3. Юрий Коломыц заключил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (27 лютага 2014). Праверана 13 лютага 2024.
  4. Коломыц покинул «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Юрий Коломыц на просмотре в "Сахалине" (руск.). football.by (26 студзеня 2015). Праверана 13 лютага 2024.
  6. Коломыц и Афанасьев вошли в тренерский штаб Молоша в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 13 лютага 2024.
  7. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.