Юрый Уладзіміравіч Васілевіч
Юрый Уладзіміравіч Васілевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 мая 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Юрый Уладзіміравіч Васілевіч (нар. 4 мая 1950, в. Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, тэхнічнай акустыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972; аспірантура, 1976).
Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976—1993, лабараторыя вібраакустыкі, загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1993, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар; з 1998 — кафедра «Супраціўленне матэрыялаў машынабудаўнічага профілю», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метадаў рашэння задач механікі дэфармуемага цвёрдага цела, тэхнічных рашэнняў па шума- і вібразасцярозе будынкаў, машын, тэхнічных аб’ектаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Трехмерные задачи теории упругости и термоупругости для ортотропного полупространства : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Василевич Юрий Владимирович. — Минск, 1992.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васілевіч Юрый Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С.
- Василевич Юрий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 592.
- Василевич Юрий Михайлович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 16.