Перайсці да зместу

Селаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Селаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 161 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Селаўшчына на карце Беларусі ±
Селаўшчына (Беларусь)
Селаўшчына
Селаўшчына (Брэсцкая вобласць)
Селаўшчына

Се́лаўшчына[1] (трансліт.: Sielaŭščyna, руск.: Селовщина) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за б км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вядома ў XVIII ст. як маёнтак Сейлаўшчына ў Берасцейскім ваяводстве, які ротмістр Пётра Сербіеўскі завяшчаў кляштару картэзіянцаў у Бярозе.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года пад назвай Селаўшчызна ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з выселкам і сядзібай той жа назвы, а таксама з вёскай, у якой дзейнічаў хлебазапасны магазін, і аколіцай Лазова. У 1905 годзе чыгуначная будка Селаўшчына з 4 жыхарамі адносілася да Бярозаўскай воласці.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 воінаў-землякоў. З 1964 года ў Бярозаўскім сельсавеце (цэнтр — г. Бяроза). Паводле перапісу 1970 года мелася ферма, вёска Лазова ў саўгасе «Прамень».

21 мая 1984 года да Селаўшчыны далучана вёска Лазова[2].

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 32 двары, 214 жыхароў, у выселку — 1 двор, 5 жыхароў, у сядзібе — 2 двары, 34 жыхары, у вёсцы Лазова — 8 двароў, 52 жыхары, у аколіцы Лазова — 17 двароў, 106 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1940 — 54 двары, 295 жыхароў, у вёсцы Лазова — 42 двары, 182 жыхары.
    • 1959 — 75 гаспадарак, 249 жыхароў, у вёсцы Лазова — 30 гаспадарак, 103 жыхары.
    • 1970 — 314 жыхароў, у вёсцы Лазова — 122 жыхары.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 85 двароў, 158 жыхароў.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).