Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Бярозаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бяроза (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 818 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Бяро́заўскі сельсавет (руск.: Берёзовский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Бяроза (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Самойлавіцкі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Самойлавічы. 8 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Сакалоўскага сельсавета перададзены вёскі Зарэчча, Круглае і Мормажава[1]. 14 красавіка 1964 года сельсавет перайменаваны ў Бярозаўскі, цэнтр сельсавета перанесены ў горад Бяроза.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1818 чалавек[2], з іх 94,9 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,7 % — палякі[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.