Юры Сянькоўскі
| Юры Сянькоўскі | |
|---|---|
| |
| Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, журналіст |
| Дата нараджэння | 6 мая 1926 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 лютага 1995 (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Жонка | Урcула Сянкоўская |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Юры Сянькоўскі (6 мая 1926 — 13 лютага 1995) — грамадскі дзеяч, журналіст, кіраўнік беларускай рэдакцыі Радыё «Свабода».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 мая 1926 года ў вёсцы Залессе Смаргонскай гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.
Падчас Другой сусветнай вайны ў часе нямецкай акупацыі быў сябрам СБМ, потым служыў у батальёне «Дальвіц».
Па сканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце. Актыўна ўдзельнічаў у скаўтынгу, у 1949 г. быў прызначаны кіраўніком Беларускага скаўтынгу на чужыне. Быў сябрам рэдкалегіі часопіса «Напагатове». У 1950—1956 гг. вучыўся ў Лювенскім універсітэце на эканамічным факультэце. Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага згуртавання, удзельнік Беларускага хору Міколы Равенскага. Па сканчэнні ўніверсітэта пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў у беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне / Свабода», а ў 1983—1991 гг., быў дырэктарам гэтай рэдакцыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940)
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя ў Мюнхене
- Супрацоўнікі Беларускай службы Радыё «Свабода»
- Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта (да падзелу)
- Члены Саюза беларускай моладзі
- Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
