Перайсці да зместу

Залессе (Смаргонскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Залессе
Сядзіба Агінскіх у Залессі
Сядзіба Агінскіх у Залессі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Дзербы
Вышыня цэнтра
148 м[1]
Насельніцтва
  • ▼946 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231001
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256820031
Залессе (Беларусь)
Залессе
Залессе


Залессе (Гродзенская вобласць)
Залессе
Залессе


Мапа

Залессе — аграгарадок[2] у Беларусі, цэнтр сельсавета Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні, за 90 км на паўночны захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Вільня.

Залессе — колішняя сядзіба княжацкага роду Агінскіх, да нашага часу тут захаваўся палац, дзе ў 1802—1822 гадах жыў Міхал Клеафас Агінскі.

Першыя згадкі пра фальварак Дзербы (ранейшая назва Залесся) датуюцца XVI ст. У 1690 фальварак згадваецца сярод паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З XVIII ст. мясцінай валодалі прадстаўнікі княжацкага роду Агінскіх, за якімі яна змяніла назву з Дзербаў на Залессе.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) мясцовасць апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Беніцкай воласці Ашмянскага павета. У 1880-я пад назвай Залессе існавалі фальварак і вёска, у якіх было 4 двары, 50 жыхароў, царква, капліца, млын. У пач. XX ст. чыгуначная станцыя, 190 жыхароў[3].

Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) Залессе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беніцкай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 год у фальварку Залессе было 24 жыхары і 2 двары, на чыгуначнай станцыі 138 жыхароў і 18 двароў, у вёсцы 134 жыхары і 21 двор[3].

У 1939 Залессе ўвайшоло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. Станам на 1993 год тут было 1100 жыхароў і 403 двары, на 2004 год — 1030 жыхароў і 411 двароў[4].

ГодКолькасць
1999 1 064
2004 1 030
2009 958
2019 946

Сядзіба Агінскіх

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы захавалася сядзіба Агінскіх. Ансамбль былога палаца Агінскіх цяпер уключае ўласна палац, капліцу, афіцыну, парк і гаспадарчыя пабудовы.

Чыгуначная казарма

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Амелія Залуская з Агінскіх (1805—1858) — кампазітарка, паэтэса, мастачка
  • Арсень Ліс (1934—2018) — беларускі фалькларыст і літаратар, пахаваны ў вёсцы
  • Дар’я Ліс (нар. 1981) — беларуская паэтэса і празаік, журналістка, фрылансер.