Юзаф Антонавіч Раўкуць
Юзаф Антонавіч Раўкуць | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Юзаф Антонавіч Раўкуць (нар. 1 студзеня 1954, г. Шчучын) — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1972 годзе (клас Н. Малахавай, М. Красоўскага). У 1972—1992 артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1975 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Танцоўшчык лірыка-рамантычнага плана. Яго творчасці ўласцівы акадэмізм выканання, шчырасць, рамантычная ўзнёсласць і эмацыйная насычанасць вобраза. Сярод партый: Жан дэ Брыен («Раймонда » А. Глазунова), Альберт («Жызэль » А. Адана), Джэймс («Сільфіда » Х. Левенскольда), Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Абат («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Салор («Баядэрка » Л. Мінкуса), Конрад, Бірбанта («Карсар » А. Адана), Раб, Крас («Спартак » А. Хачатурана), граф Вішанька («Чыпаліна » К. Хачатурана), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева); у нацыянальных балетах — Сын («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Князь, кароль Філіп («Курган», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава). На сцэне Ленінградскага тэатра оперы і балета выканаў балет А. Калніньша «Перарваная песня», прысвечаны В. Хара (1976).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. І. Вішнеўская. Раўкуць Юзаф Антонавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучыне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Артысты балета XX стагоддзя
- Артысты балета Беларусі