Альберт Пятровіч Калніньш

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Калніньш)
Jump to navigation Jump to search
Альберт Пятровіч Калніньш
Дата нараджэння: 30 верасня 1928(1928-09-30) (91 год)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Альберт Пятровіч Калніньш (30 верасня 1928, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19441952 гадах слесар, курсант, памочнік капітана цеплахода Рыжскага параходства[1].

Член КПСС з 1953[2]. Скончыў у 1958 годзе архітэктурны факультэт БПІ. Да 1988 года працаваў ў БелНДІдзіпрасельбудзе: з 1960 — галоўны архітэктар праектаў, з 1976 кіраўнік архітэктурнай майстэрні, якая з’яўлялася галаўной у рэспубліцы па праектаванні забудовы сельскіх населеных месцаў і вытворчых комплексаў, і перадавой у СССР па ўзроўні архітэктурна-планіровачных рашэнняў. У 1994—1997 гадах намеснік дырэктара ДП «Белаэранавігацыя»[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: генплан і праект дэталёвай планіроўкі г. Чавусы (19631967), у сааўтарстве праекты планіроўкі і забудовы вёсак Леніна Горацкага[2], у т.л. перапланіроўка структуры вулічнай сеткі, рэканструкцыя помніка польскім воінам дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, мемарыяльны комплекс Помнік-музей савецка-польскай баявой садружнасці, рэгенерацыя навакольнага ландшафту, плаціны, вадасховішча, тэхналагічныя транзітдарогі, мост на рацэ Мярэя (19651975, дыплом саюза архітэктараў СССР 1972)[1], Сяменча Жыткавіцкага (19701978), Сноў Нясвіжскага (19701980), Расна Камянецкага (19751980); комплексны праект Усакіна Клічаўскага і Жамчужны Баранавіцкага (абодва 19791985) раёнаў; мемарыял Вязень-Сялец (1985) у Клічаўскім раёне, помнік У. I. Леніну ў Клічаве (1985)[2]. Комплексны праект планіровачнай структуры сельскай школьнай сеткі Беларусі (школы, інтэрнаты, размяшчэнне, развіццё; 1974—1979). Праекты планіроўкі і забудовы сёлаў з вытворчымі комплексамі на зноў асвойваных землях беларускага Палесся (1968—1986), сёлаў Камянецкага раёна Казахстана (1960-61), Пыталаўскага раёна Пскоўскай вобласці РСФСР (1984—1985)[1]. Аўтар публікацый па пытаннях архітэктуры, і капітальнага будаўніцтва на вёсцы[2], у т.л. «Шляхі пераўтварэння сяла ў пасёлкі новага тыпу» (часопіс «Сельскае будаўніцтва Беларусі», 1968); у суаўтарстве — «Добраўпарадкаванне і азеляненне сельскіх населеных пунктаў» (1980,1991), «Дом для сяла» (1985)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Калниньш Альберт Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Калніньш Альберт Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калніньш Альберт Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Калниньш Альберт Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.