Юрый Міхайлавіч Падолін
Юрый Міхайлавіч Падолін | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1958 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Юрый Міхайлавіч Падо́лін[1] (нар. 25 кастрычніка 1958, Мінск) — беларускі графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 кастрычніка 1958 года ў Мінску. У 1974—1978 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава, у 1985—1991 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на кафедры графікі. У 1994—1996 гадах стажыраваўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
З 1986 года пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і абласных выставак у Рэспубліцы Беларусь. Супрацоўнічае з галерэямі Мінска, Нацыянальным мастацкім музеем РБ, Палацам мастацтваў, Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва. Стажыраваўся ў Германіі, вывучаў культуру краіны. З 2007 год працуе ў Беларускай акадэміі мастацтваў, дацэнт кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, аддзялення рэстаўрацыі.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творы адметныя спалучэннем метафарычна-абстрактнага і сюжэтна-рэалістычнага, шырокім выкарыстаннем тэхнічных сродкаў выканання. Сярод твораў: «Ноч», «Фея», «Юр’я», «Куст», «Ганна зімовая», «Прысвячэнне Г. Мансу», «Нарач», серыі «Ілья Прарок», «Святы Іеранім», «Купалле», «Размова з вечнасцю», «Адзінота», «Поліфанія», «Легенды старых ліхтароў» (усе 1990-я г.), «2», «Туці», «Час жоўтага месяца», «Лесвіца ў неба», «Залаты дождж», «Святая Магдаліна», «Тэатр», «Зязюля», «Філосафы», «Савіньён», серыя «Нарачанскі край» (усе 2000).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. М. Паграноўскі. Падо́лін Юрый Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 503. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Графікі СССР
- Графікі Беларусі
- Графікі XX стагоддзя