Ягелонскі глобус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ягелонскі глобус.

Ягелонскі глобус (лац.: Globus Jagellonicus) - адзін з найстарэйшых у свеце глобусаў і, магчыма, самы стары, на які нанесены абрысы Амерыкі. Датуецца прыблізна 1510-ым, закуплены быў для Кракаўскай абсерваторыі у канцы 18 стагоддзя. Захоўваецца ў Ягелонскім універсітэце Кракава. Упершыню апісаны ў канцы XIX стагоддзя польскім навукоўцам Тадэвушам Эйстрэхерам. Да стварэння Ягелонскага глобуса берагі Амерыкі на свой глобус, мабыць, наносіў Вальдзэемюлер, аднак яго раннія вырабы не захаваліся.