Карта Т-О

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Т і О карта з указаннем падзелу частак свету паміж трыма сынамі Ноя

Orbis terrae (лац.: «шар Зямлі») — тып сярэдневяковай карты свету, на якой вядомы свет намаляваны ў выглядзе кола, паводле вучэнняў Ісідара Севільскага і Беата з Льебаны. Ён падзялены на тры часткі — Еўропу, Афрыку і Азію, прычым апошняя прыблізна роўная па велічыні двум іншым. Еўропу ад Афрыкі аддзяляе Міжземнае мора, Афрыку ад Азіі — Чырвонае мора або рака Ніл, Еўропу ад Азіі — Эгейскае мора, Басфор або рэкі Тыгр і Еўфрат. У сукупнасці ўсе гэтыя вадаёмы ўтвараюць літару Т. Адсюль другая назва гэтага тыпу карты — карта Т і О (О — сусветны акіян, які абмывае айкумену). У цэнтр такой карты, як правіла, знаходзілася Святая зямля і Іерусалім — «пуп Зямлі» (ombilicum mundi) і арэна найвялікшых падзей сусветнай гісторыі, апісаных у Бібліі.

Ранняе Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Карты ў выглядзе Т і О адлюстроўваюць старазапаветную традыцыю трохчастковага падзелу свету паміж сынамі Ноя — Сімам, Хамам і Яфетам[1]. Упершыню такая карта была створана ў VIII стагоддзі манахам Беатусам з Льебаны як ілюстрацыя да 12-томнага «Каментарыя да Апакаліпсіса» на аснове схемы, выкладзенай Ісідарам Севільскім, архібіскупам севільскім, у кнізе «Этымалогія» ў пачатку VII ст.

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

На аснове тэорыі падзелу свету на тры часткі былі створаны і іншыя сярэдневяковыя карты, як напрыклад Херэфардская карта ці карта Свет — трыліснік 1581 года, складзеная Генрыхам Бантынгам (15451606), адна з так званых «дзіўных карт». Карта ўпершыню была апублікавана ў кнізе «Itinerarium Sacrae Scipturae» — даведніку па Святой Зямлі.

Да гэтага часу еўрапейцы ведалі, што карты Т і О не адпавядаюць рэчаіснасці, і праца Бантынга ўяўляе сабой гульню паміж рэальнасцю і міфічнымі ўяўленнямі. Гэта карта ў прыватнасці, уяўляе сабой даніну роднаму гораду Бантынга — Гановеру, паколькі тэкст над картай абвяшчае: «Die ganze Welt in einem Kleberblatt welches ist der Stadt Hannover meines lieben Vaterlandes Wapen» («Цэлы свет у трылісніку, які з'яўляецца гербам Гановера, маёй дарагой Айчыны»).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Карта. Энциклопедия культур http://ec-dejavu.net/k/Karta.html