Ягор Аляксеевіч Піцык
Поўнае імя | Ягор Аляксеевіч Піцык | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 лютага 1995[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ягор Піцык (нар. 1 лютага 1995) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2014 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», у тым жа годзе часам пачаў трапляць і асноўную каманду. 23 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў матчы супраць «Нёмана» (0:1).
У сезоне 2015 чатыры разы выйшаў на поле за асноўную каманду (заўсёды на замену). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын»[2]. Правёў у першай лізе 13 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама». У сакавіку праходзіў прагляд у «Смалявічах-СТІ», а ў красавіку далучыўся да «Баранавічаў». У жніўні 2016 года пакінуў баранавіцкі клуб[3] і неўзабаве вярнуўся ў Брэст, дзе да канца сезона 2016 выступаў за дубль.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у пінскую «Хвалю»[4], аднак пазней далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта». Улетку 2017 года перабраўся ў клуб польскай Трэцяй лігі ГКС (Вікелец). У пачатку 2018 года планаваў далучыцца да брэсцкага «Руха», але пазней зноў адправіўся на прагляд у «Хвалю» і ў сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскім клубам[5]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[7].
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам[8], аднак да пачатку чэмпіянату 2019 пакінуў каманду і перабраўся ў «Івацэвічы». У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Івацэвічы»[9].
У пачатку 2021 года далучыўся да «Брэстжылбуда», дзе гуляў да канца сезона.
У студзені 2022 года заняў пасаду адміністратара ў дублі брэсцкага «Руха»[10], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д1 | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2015 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
4 | 0 |
2015 (2) | Д2 | Кобрын | ![]() |
13 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Баранавічы | ![]() |
9 | 0 |
2016 (2) | дубль | Дынама | ![]() |
10 | 7 |
2017 (1) | Д2 | Граніт | ![]() |
10 | 1 |
2018 (1) | Д2 | Хваля | ![]() |
7 | 1 |
2018 (2) | Д2 | Смаргонь | ![]() |
14 | 0 |
2019 | Д3 | Івацэвічы | ![]() |
22 | 12 |
2020 (1) | Д2 | Граніт | ![]() |
1 | 0 |
2021 | Д3 | Брэстжылбуд | ![]() |
12 | 19 |
Зноскі
- ↑ Egor Pitzyk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 1-я лига. “Орша” Разумова
- ↑ Пять новых игроков усилили ФК «Барановичи»(недаступная спасылка)
- ↑ Татаревич, Коневега и Пицык – на просмотре в «Волне»
- ↑ "Волна" обыграла "Луч" Архівавана 12 сакавіка 2018.
- ↑ "Волна" рассталась с Пицыком
- ↑ Трансферы клуба Архівавана 15 жніўня 2018.
- ↑ Пять игроков продлили контракты со "Сморгонью"
- ↑ "Кронон" дозаявил 4 футболиста, "Ивацевичи" - троих, "Динамо-Брест-1960" - одного
- ↑ Демешко возглавил дублеров "Руха"
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Брэстжылбуд
- Ігракі ФК Івацэвічы
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК ГКС Вікелец
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Кобрын