Ягор Аляксандравіч Хвалько

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ягор Хвалько)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ягор Хвалько
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Аляксандравіч Хвалько
Нарадзіўся 18 лютага 1997(1997-02-18)[1] (23 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 17
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — Беларусь Нёман (Гродна) 37 (0)
2016   Беларусь Ліда 11 (0)
2019   Беларусь Дняпро (Магілёў) 14 (0)
Нацыянальная зборная**
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2017 — 2018 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018.

Ягор Хвалько (нар. 18 лютага 1997, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, пазней трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе з 2015 года пачаў выступаць за дубль. У першай палове 2016 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[2], дзе замацаваўся ў аснове і быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне.

Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Нёман», да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай гродзенцаў. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, пазней стаў трапляць у асноўную каманду. 7 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (3:0). Пазней замацаваўся ў цэнтры абароны гродзенцаў.

У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца сезона 2018[3]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак са жніўня стаў гуляць пераважна за дубль.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на тры гады і адначасова быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[4]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У першай палове сезона 2019 нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан, са жніўня стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды пачаў трэніравацца з «Нёманам»[5].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У лістападзе 2016 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі, але тады з-за траўмы так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 31 мая 2017 года, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Нёман Беларусь 21 1
2016 (1) дубль Нёман Беларусь 15 0
2016 (2) Д2 Ліда Беларусь 11 0
2017 Д1 Нёман Беларусь 18 0
2018 Д1 Нёман Беларусь 19 0
2019 Д1 Дняпро Беларусь 14 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]