Перайсці да зместу

Ядвіга Станіславаўна Яскевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ядвіга Станіславаўна Яскевіч
Дата нараджэння 26 верасня 1949(1949-09-26) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера філасофія, метадалогія навукі, сацыяльная філасофія, гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне Прафесар (1994 г.)
Альма-матар
Узнагароды
Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999),
Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі, адукацыі, культуры, аховы здароўя і работнікам іншых галін народнай гаспадаркі рэспублікі і яе складу (2003; 2007 г.).

Ядвіга Станіславаўна Яскевіч (нар. 26 верасня 1949, Барысаў, БССР) — савецкі і беларускі філосаф, прафесар, доктар філасофскіх навук.

Нарадзілася 26 верасня 1949 г. у г. Барысаве. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце, аддзяленне філасофіі (1969—1974 гг.). Паступіла ў аспірантуру пры БДУ (1978—1981 гг.), кандыдацкую дысертацыю абараніла ў 1983 годзе. З 1981 г. па 1998 г. — асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі навукі БДУ. Дактарантура пры БДУ (1989—1991 гг.), доктарская дысертацыя выканана на тэму: «Структура и дынаміка аргументацыі ў навуцы»(1992 г.). З 1998 г. па 2005 г. — загадчыца кафедры філасофіі і культуралогіі, прарэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. З 2005 г. па 2016 г. — дырэктар Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».[1]" З красавіка 2016 па 2020[2] — загадчыца кафедры сацыяльных камунікацый БДУ, затым прафесар кафедры.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковай дзейнасці : філасофія, метадалогія навукі, сацыяльная філасофія, метадалагічныя праблемы сучаснай гістарычнай, палітычнай і эканамічнай навукі, гісторыя і тэорыя культуры, філасофія адукацыі, логіка і этыка бізнэсу. Я. С. Яскевіч з’яўляецца аўтарам 512 навуковых прац, у тым ліку, 18 аўтарскіх манаграфій; 28 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў с грыфам Міністэрства адукацыі РБ па сацыялогіі, філасофіі, логіцы, рэлігіязнаўству, этыцы, філасофіі і метадалогіі навукі, паліталогіі, асновам ідэалогіі беларускай дзяржавы. З’яўляецца ўдзельніцай Сусветных філасофскіх кангрэсаў (Масква, Бостан, Стамбул, Сеул, Афіны и інш.), міжнародных кангрэсаў па аргументацыі і логіцы (Амстэрдам), распрацоўшчыкам дзяржаўных стандартаў і вучэбных праграм для сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаных Міністэрствам адукацыі РБ, па філасофіі, логіцы, рэлігіязнаўству, эстэтыцы, правах чалавека, палітычнаму менеджменту. Ініцыявала адкрыццё інавацыйных міждысцыплінарных спецыялізацый па эканамічнай сацыялогіі, палітычнаму менеджменту, псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці, навуковай магістратуры па палітычных і філасофскіх навуках, практыка-арыентаваных міждысцыплінарных магістарскіх праграм «Эканамічная палітыка і сацыялогія бізнэсу», «Эканоміка і псіхалогія бізнэсу», «Эканоміка і псіхалогія спорту», «Камунікатыўны менеджмент», «Псіхалогія ў бізнэсе» (сумесна з кафедрай псіхалогіі БДУ).

Педагагічная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, з’яўляецца членам Спецыялізаваных саветаў БДУ па абароне доктарскіх дысертацый па філасофскіх і палітычных навуках. Падрыхтавала 1 доктара, 10 кандыдатаў навук. За перыяд прафесійнай дзейнасці чытала розныя лекцыйныя курсы па філасофіі, філасофіі і метадалогіі навукі, эпістэмалогіі, аўтарскія спецкурсы. Сярод іх:

  • «Філасофія»
  • «Філасофія і метадалогія навукі»
  • «Сацыякультурная дынаміка ва ўмовах глабалізацыі»
  • «Парадыгмальны прастор сучаснай філасофіі»
  • «Палітычная рызыка ў кантэксце глабалізацыі»
  • «Перамоўны працэс у знешнегандлёвай дзейнасці»
  • «Перамовы і рызыкі ў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці»
  • «Палітычная рызыка і псіхалогія ўлады»
  • «Эканоміка здароўя і біяэтыкі»
  • «Логіка і псіхалогія прыняцця рашэнняў»
  • «Аргументацыя ў навуцы і палітыцы»
  • «Псіхалогія і этыка прыняцця рашэнняў у спорце»
  • «Псіхалогія рызыкі і ўлады»
  • «Парадыгмы сучасных сацыялагічных ведаў»
  • «Логіка і псіхалогія перамоўнага працэсу»
  • «Этыка інтэрнэт-камунікацый»
  • «Стратэгіі перамоўнага працэсу ў бізнэсе»
  • «Псіхалогія ўлады ў рызыкагенных сітуацыях».

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сяброўства ў рэдакцыйных саветах навуковых выданняў, спецыялізаваных саветах:

  • Сябра дэканату і савета факультэта філасофіі і сацыяльных навук
  • Сябра ВМА па гуманітарнай адукацыі
  • Сябра лектарскага групы таварыства «Веды»
  • Сябра навукова-метадычнай рады па сацыяльнай камунікацыі
  • Сябра Спецыялізаванага савета па абароне дысертацый: Д. 02.01.13 па філасофскіх навуках пры БДУ
  • Сябра Спецыялізаванага савета па абароне дысертацый Д.02.01.18 па палітычных навуках пры БДУ
  • Старшыня Беларускага аддзялення Расійскага філасофскага таварыства
  • Сябра Экспертнага Савета пры Міжведамаснай камісіі па разглядзе кандыдатур для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам, зацверджанага ўказам Прэзідэнта РБ
  • Намеснік старшыні Нацыянальнага камітэта па біяэтыцы пры Міністэрстве аховы здароўя РБ
  • Сябра Форуму Камітэтаў па біяэтыцы краін СНД
  • Старшыня Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму
  • Сябра рэдакцыйнай калегіі часопіса «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта»
  • Сябра рэдакцыйнай калегіі часопіса «Веснік Брэсцкага Універсітэт»
  • Сябра рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вышэйшая школа»

Ганаровыя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Я. С. Яскевіч з’яўляецца пераможцам I Рэспубліканскага конкурсу па грамадскіх навуках для вышэйшых навучальных устаноў і ўладальнікам 1 прэміі за падрыхтоўку вучэбнай літаратуры для ВНУ; мае Дыплом спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, неаднаразова ўзнагароджвалася Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (1999), медалём Францыска Скарыны (2009). За выбітны ўнёсак у развіццё вышэйшай адукацыі двойчы прызначаная персанальная стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003; 2007 г.).

  • Аргументация в науке / Я. С. Яскевич. — Мн.: Университетское, 1992. — 142, [1] с.
  • В поисках идеала строгого мышления / Я. С. Яскевич. — Мн.: Университетское, 1989. — 123, [2] с. — (Философия, наука, мировоззрение). — ISBN 5-7855-0165-1.
  • Философия и наука: время диалога, ответственности и надежды: избранные труды / Я. С. Яскевич. — Мн.: Право и экономика, 2014. — 549, [1] с. — (Научные труды белорусских ученых). — ISBN 978-985-552-329-2.
  1. Інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі(ІСГА) (руск.). БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ (1 жніўня 2017). Праверана 11 жніўня 2017.
  2. Коллектив кафедры