Яжгіня
Выгляд
| Яжгіня | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 140,9[1] м |
| Даўжыня | 1,1 км |
| Шырыня | 0,8 км |
| Плошча | 0,78 км² |
| Аб’ём | 0,00248 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 3,25 км |
| Найбольшая глыбіня | 4,6 м |
| Сярэдняя глыбіня | 3,3 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 2 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Яжгі́ня — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры.
Плошча паверхні возера 0,78 км². Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. Найбольшая глыбіня 4,6 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вады 2,48 млн м³. Плошча вадазбору 2 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу з невыразнымі схіламі. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Яжгіня злучана канавай з возерам Валозева.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яжгіня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
