Дзісна (рака)
Дзісна | |
---|---|
літ. Dysna | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 178 км |
Басейн | 8 180 км² |
Расход вады | 52,4 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 55°28′15″ пн. ш. 26°23′32″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Каардынаты | 55°33′57″ пн. ш. 28°13′43″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
Краіны | |
![]() |
Дзісна (у верхнім цячэнні Дзісенка) — рака ў Літве і Беларусі (у Віцебскай вобласці), левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 178 км, у межах Беларусі ~149 км. Вадазбор 8180 км², у межах Беларусі каля 7730 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 52,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 39,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]
Справа: Бірвета, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Плаўня, Авута. Злева: Дрысвята, Янка, Маціца, Раўкета.
На рацэ[правіць | правіць зыходнік]
Гарады: Дзісна. Гарадскія пасёлкі: Шаркаўшчына.
Агульнае[правіць | правіць зыходнік]
Выцякае з возера Дзіснай у Літве, цячэ па тэрыторыі Браслаўскага (у т.л. па мяжы з Літвой), Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Мёрскага раёнаў па Дзісенскай нізіне — заходняй частцы Полацкай нізіны. Максімальны расход вады 710 м³/с, мінімальны — 5 м³/с (в. Пазікі Мёрскага раёна, за 15 км ад вусця; адпаведна 1963, 1960). Рака замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе сакавіка.
Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, месцамі да 1,5 км. Пойма ў вярхоўі чаргуецца па берагах (шырыня 200—400 м), на астатнім працягу двухбаковая, шырыня яе ў сярэднім цячэнні 80—100 м, у ніжнім да 500 м.
Рэчышча звілістае, на працягу 7,7 км (1 км на ўсход ад вёскі Германоўшчына — 2 км на поўдні ад вёскі Марозаўка Браслаўскага раёна) каналізаванае; шырыня яго 20—30 м, у сярэднім цячэнні да 60 м, у нізоўях да 100 м. Берагі ў вярхоўях нізкія, часткова забалочаныя, на астатнім працягу стромкія, вышынёй 2—7 м, у месцах выхаду грунтавых водаў забалочаныя.
У басейне Дзісны азёры Асвята, Богінскае, Ілава,Крывое, Княж, Раўкета, Старадворскае, Сэклы, Чорнае і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзісна (рака)