Якаў Сапір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Сапір
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1822[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1885(1885-06-19)[2]
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці рабін, пісьменнік, падарожнік

Якаў Сапір (1822, г. Ашмяны — 19 чэрвеня 1885[3]) — яўрэйскі пісьменнік, падарожнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1832 годзе сям’я пераехала ў Ізраіль. Пасля смерці бацькоў перабраўся ў 1836 годзе ў Іерусалім, дзе атрымаў рэлігійную адукацыю і шырокія свецкія веды. Настаўнічаў тут у рэлігійнай школе, потым быў пісцом абшчыны. З 1839 года друкаваў вершы, публіцыстыку.

У 1857—1863 гадах зрабіў падарожжа па краінах Усходу і Поўдня (Егіпет, Емен, Індыя, Ява, Цэйлон, Аўстралія, Новая Зеландыя). Падарожжа апісаў у кнізе «Сапфір», дзе адлюстраваў побыт, мясцовыя гаворкі яўрэяў з усходніх краін. У 1869 годзе пабываў у Еўропе, у 1873 годзе — у Расіі. Выдаў кнігу «Другое Еменскае пасланне» (1873).

Зноскі

  1. Swartz A. Jacob Saphir // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б יעקב ספיר // Project Ben-Yehuda — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jacob Sapir (1822—1885)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пяткевіч, А. Сапір Якаў: аб яўрэйскім пісьменніку, падарожніку / А.Пяткевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С.144—145.
  • Сапір Якаў // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 5.