Якаў Саулавіч Агранаў
| Якаў Саулавіч Агранаў | |
|---|---|
| руск.: Яков Саулович Агранов | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Янкель Шэвелевіч Шмаевіч |
| Род дзейнасці | палітык |
| Дата нараджэння | 12 (24) кастрычніка 1893 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 жніўня 1938[1] (44 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | атэізм |
| Жонка | Валянціна Аляксандраўна Кухарава-Агранава |
| Месца працы | УНК-АДПУ-НКУС |
| Партыя | УКП(б) |
| Узнагароды і прэміі | |
Якаў Саулавіч Агранаў (руск.: Яков Саулович Агранов; 12 (24) кастрычніка 1893, Чачэрск, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 1 жніўня 1938[1], Масква) — дзеяч УНК-АДПУ-НКУС. Адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій у СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 кастрычніка 1893 года ў Чачэрску (Магілёўская губерня).
Начальнік сакрэтнага (з сакавіка 1931 года — сакрэтна-палітычнага) аддзела АДПУ СССР. Да звальнення з органаў НКУС працаваў начальнікам УНКУС Саратаўскай вобласці.

Арыштаваны 20 ліпеня 1937 года пры выкананні службовых абавязкаў. Дастаўлены ў Маскву. Абвінавачаны ва ўдзеле ў «контррэвалюцыйнай змоўніцкай арганізацыі ў органах НКУС». Імя Якава Агранава было ўключана ў сталінскі расстрэльны спіс, датаваны 1 лістапада 1937 года, аднак Сталін выкрасліў яго адтуль, тым самым падоўжыўшы Агранаву жыццё на дзевяць месяца. Паўторна імя Агранава было ўключана ў сталінскі расстрэльны спіс, датаваны 26 ліпеня 1938 г. (№ 1 у спісе на 139 чалавек, пад грыфам «Масква-Цэнтр») («за» 1-ю катэгорыю Сталін і Молатаў). 1 жніўня 1938 года прыгавор зацверджаны на пасяджэнні Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР. Расстраляны ў той жа дзень (гісторык і даследчык Эдуард Макарэвіч, знаёмы з архіўна-следчай справай Агранава, сцвярджае, што асуджаны быў расстраляны 21 жніўня 1938 года). Месца пахавання — спецаб’ект НКУС «Камунарка» (Масква).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Чачэрску
- Памерлі 1 жніўня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Члены КПСС
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Чэкісты
- Эсэры
- Палітычныя псеўданімы
- Дэлегаты XVII з’езда УКП(б)