Перайсці да зместу

Яльнянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яльнянка
Характарыстыка
Даўжыня 16 км
Басейн 93 км²
Вадацёк
Выток возера Чорнае
 • Вышыня каля 138[1] м
 • Каардынаты 55°32′10,60″ пн. ш. 27°52′18,60″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дзісна
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Казлоўцы
 • Вышыня 110,4[2] м
 • Каардынаты 55°30′22,50″ пн. ш. 28°02′31,80″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Мёрскі раён
physical
Яльнянка
Яльнянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яльня́нкарака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 16 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Плошча вадазбору 93 км².

Пачынаецца з возера Чорнае ў яго паўночна-ўсходняй частцы на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Ельня». Упадае ў Дзісну за 0,5 км на ўсход ад хутара Ельна, каля вёскі Казлоўцы. Прытокі — ручаі і меліярацыйныя каналы (у тым ліку, канал Ліпацінскі[1]).

Зноскі

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 461. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18—19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)