Янка Доўгі
Янка Доўгі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 (26) лютага 1905 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | не раней за 17 сакавіка 1938 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць |
Янка Доўгі, поўнае імя Іван Іосіфавіч Доўгі[1] (13 (26) лютага 1905[1], в. Адамава[1][2] Пасінскай воласці Люцынскага павета Віцебскай губерні, цяпер Пасінская воласць Зілупскага краю Латвіі — не раней за 1938) — беларускі публіцыст, перакладчык, паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Іосіфа і Аляксандры Доўгіх[1]. Ахрышчаны 15 (28) лютага 1905 года ў Пасінскім касцёле[1]. Меў таленавітую малодшую сястру Вікторыю, якая актыўна друкавалася на старонках вучнёўскага часопіса «Школьная праца».
Вучыўся ў Люцынскай беларускай гімназіі. Некалькі вершаў былі змешчаны ўжо ў зборніку вучнёўскіх работ «Ластаўка», што выйшаў пад рэдакцыяй Канстанціна Езавітава ў Люцыне ў 1924 годзе. Пасля закрыцця Люцынскай гімназіі латвійскімі ўладамі разам з аднакласнікамі перайшоў вучыцца ў Дзвінскую беларускую дзяржаўную гімназію, якую скончыў у 1926 годзе. У тым жа годзе разам са сваімі сябрамі стаў навучэнцам Беларускіх настаўніцкіх курсаў. Пасля іх паспяховага завяршэння вырашыў з Аляксандрам Вайноўскім і Валянцінай Казлоўскай наведаць Менск, дзе і засталіся. Янка Доўгі паступіў на педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[3].
У 1929 года ў шостым нумары часопіса «Узвышша» друкуецца перакладзенае ім на беларускую мову апавяданне Л. Паэгле «Хто адседзіць», а ў наступным нумары вялікі літаратуразнаўчы нарыс «Латышскі паэт Ян Райніс». Заканчэнне ўніверсітэта супала з кардынальнымі зменамі ў краіне: нядаўна прайшлі гучныя арышты па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», потым «Беларускага нацыянальнага цэнтра», былі арыштаваны многія яго знаёмыя і сябры з літаратурнага згуртавання «Узвышша», а само аб’яднанне было зачынена. У гэты час Янка Доўгі прыйшоў працаваць у Латышскі сектар Камісіі па вывучэнню Заходняй Беларусі Беларускай акадэміі навук, дзе ён стварыў правакацыйна-адыёзную кнігу «Беларускі нацыянал-фашызм у Латвіі», усе факты ў якой падагнаны пад адну схему абвінавачвання «беларускіх буржуазных нацыяналістаў у здрадлівай дзейнасці на карысць разведак замежных краін». Але ў кнізе таксама можна знайсці рэдкія дакументы і факты, хоць адпаведна і інтэрпрэтаваныя[3].
У канцы 1937 ці ў пачатку 1938 г. ён быў арыштаваны разам са сваімі сябрамі па Дзвінскай беларускай гімназіі, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць латвійскай разведкі[3]. 17 сакавіка 1938 года быў арыштаваны ў Акцюбінску, дзе працаваў выкладчыкам, па 58 артыкуле пункт 1 КК РСФСР, прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 24.07.1989 года Акцюбінскай аблпракуратурай[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Баринов 2023.
- ↑ а б Долгий Иван Иосифович (1905)
- ↑ а б в Крывіцкія руны : вып. II. беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад.. прад.м., камент. М. Казлоўскага. С. Панізьніка. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — 452 с. — ISBN 978-985-7180-05-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крывіцкія руны : вып. II. беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад.. прад.м., камент. М. Казлоўскага. С. Панізьніка. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — 452 с. — ISBN 978-985-7180-05-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баринов И. Запись о крещении Янки (Ивана Иосифовича) Долгого // Запісы беларусаведа, 30.1.2023.
- Долгий Иван Иосифович (1905)
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Люцынскім павеце
- Выпускнікі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Перакладчыкі з латышскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Публіцысты Беларусі
- Расстраляныя ў РСФСР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра