Яншаа
Выгляд
Яншаа (кіт. спр. 仰韶文化, піньінь Yǎngsháo Wénhuà) — неалітычная культура, пашыраная ў 4—3-м тыс. да н.э. ў сярэднім цячэнні р. Хуанхэ паўночнага Кітая.
Яе носьбіты займаліся матычным земляробствам (чуміза), жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. Паселішчы размяшчаліся на лёсавых рачных тэрасах, мелі адкрыты характар, складаліся з круглых або прамавугольных паўзямлянак, паглыбленых у грунт і абмазаных глінай. Кераміку выраблялі ўручную і размалёўвалі чорнай або чырвонай фарбай па жоўтым ангобе, з зааморфнымі і абстрактнымі матывамі. Вядомы таксама вырабы з расшчэпленага і паліраванага каменю. Нябожчыкаў хавалі ў доўгіх ямах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яншао // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 279—280.
- Васильев Л. С. Проблемы генезиса китайской цивилизации. М., 1976.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яншаа