Чуміза (Setaria italica italica) — кармавая і збожжавая культура, аднагадовая культурная расліна сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Вырошчваецца ў шэрагу краін Азіі — Кітаі, Японіі, Карэі, Манголіі, Індыі і ў некаторых іншых краінах, уключаючы Украіну, Беларусь, Грузію, Казахстан і Далёкі Усход Расіі.
Расліна фармуе густа аблісцвены куст вышынёй да 2 м, які складаецца з 5—7 стромкіх сцёблаў з 7—19 міжвузелляў. Каранёвая сістэма махрыстая, пранікальная ў грунт на глыбіню да паўтара метраў. Лісце вялікае, даўжынёй 25—65 см, шырынёй ад 2 да 4 см, светла-зялёнага і антацыянавага колеру. Суквецце мае форму коласападобнай лопасцевай мяцёлкі даўжынёй да 0,5 м.
Для расліны характэрна самаапыленне, доля перакрыжаванаапыляльных раслін дасягае 5—10 %.
Плод — плёнкавая зярняўка невялікага памеру, круглява-авальнай формы, расфарбоўкі ад бялёса-ружавата да практычна чорнай. Адна мяцёлка змяшчае ад 4 да 15 тысяч зярновак.
У збожжы ўтрымліваецца: 11—12 % вады, 11—16 % бялку, 3,9 % тлушчу, 9,0 % цэлюлозы і 4,3 % попелу.
Цеплалюбівая і засухаўстойлівая расліна. У харчовых мэтах выкарыстоўваецца зерне, з якога вырабляюць крупы і муку. Зерне выкарыстоўваецца і ў жывёлагадоўлі на корм свойскай жывёле. На корм таксама ідзе сена. Выкарыстоўваецца і зялёны корм.
Расліна — корм і ласунак для папугаеў. Да таго ж няма зусім ніякіх абмежаванняў адносна відаў папугаяў. Падыходзіць як для кармлення невялікіх хвалістых папугаяў, так і больш буйных птушак[4]. Ужываецца ў якасці сідэратаў (руск.) (бел..
Зноскі