Перайсці да зместу

Яніна Бранеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яніна Бранеўская
польск.: Janina Broniewska
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні польск.: Janina Kunig
Дата нараджэння 5 жніўня 1904(1904-08-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1981(1981-02-17)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Уладзіслаў Бранеўскі
Дзеці Joanna Broniewska-Kozicka[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, ваенны карэспандэнт
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
залаты крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яніна Бранеўская (у дзявоцтве Куніг; 5 жніўня 1904, Каліш — 17 лютага 1981, Варшава) — польская пісьменніца, публіцыст, настаўніца. Маёр польскага войска. Пэўны час жыла ў Беларусі. Аўтар дзіцячых твораў, успамінаў.

Бацькі былі нямецкага паходжання. Маці — Ядвіга Геер, павітуха. Бацька — Гуга Оскар Куніг, слесар. Скрнчыла сем класаў гімназіі ў Калішы, на пачатку восьмага прыпыніла вучэнне, пераехала ў Варшаву. Тут вучылася ў школе пры Музеі рамёстваў і прыкладнога мастацтва, адначасова працавала акушэркай (1924—1926). Свабодная харцэрка.

Восенню 1933 разам з мужам Уладзіславам і суседзямі арыштавана па падазрэнні ў камуністычнай дзейнасці. На наступны дзень вызвалена праз адсутнасць доказаў. Пасля арышту яе звольнілі з працы ў пачатковай школе[2].

Рэдагавала дзіцячы часопіс «Płomyk» (1934-37), ваенны часопіс «Polska Zbrojna» (1944-46).

Салдацкі знак 1943 года

З пачаткам Другой сусветнай вайны аказалася ў Заходняй Беларусі. Жыла ў Беластоку з кастрычніка 1939, працавала інспектарам у аддзеле народнай адукацыі Беластоцкай вобласці. Карысталася пэўным даверам улад, ёй спрыяў П. Панамарэнка. У ліпені 1940 атрымала дазвол на жыццё ў Беластоку па просьбе Саюза пісьменнікаў БССР. У верасні прынята ў СП. Уваходзіла ў праўленне яго беластоцкага аддзела. Жыла ў Мінску, працавала ў газеце «Sztandar Wolności»[3].

З 1943 года член Саюза польскіх патрыётаў, ваенны карэспандэнт 1-й польскай пяхотнай дывізіі (у складзе савецкага войска). Распрацавала новы дызайн салдацкага знака-арла[4][заўв 1]. Дэпутат Краёвай рады нарадовай з 31 снежня 1944. Прадстаўляла СПП, была беспартыйнай.

Пасля вайны ўваходзіла ў Саюз польскіх пісьменнікаў, займала пасаду сакратара партыйнай арганізацыі ПАРП. Мела вялікі ўплыў на культурнае жыццё[5]. Віцэ-старшыня галоўнага савета ZBoWiD (ветэранская арганізацыя).

Пахавана з ушанаваннямі на вайсковых могілках Павонзкі 24 лютага 1981. Узнагароджана ордэнамі і медалямі[6].

Магіла Яніны Бранеўскай і Яанны Бранеўскай-Казіцкай

Гуга Оскар Куніг (1878—1941), сын немца з Острава Велькапольскага, у 1930-я жыў у Пшэдбожы, у час нацысцкай акупацыі быў штат-камісарам, арганізаваў гета. Пазней арыштаваны нямецкімі ўладамі, загінуў у лагеры смерці Аўшвіц (Асвенцім). Маці Яніны яшчэ ў 1920-я развялася з першым мужам, другі раз выйшла замуж за Густава Вайсенбурга, які стаў айчымам дзеўцы[7][8].

У Калішы ў 1926 Яніна Куніг узяла шлюб з паэтам Уладзіславам Бранеўскім, з якім нарадзіла дачку Яанну, ці Анку (1929—1954). Дачка была рэжысёрам. Бацькі разышліся ў 1938 (афіцыйна развяліся ў 1946)[9].

З вайны сябравала з Вандай Васілеўскай.

Першая кніга — «Гісторыя лялькі Бальбісі» (Historia gałgankowej Balbisi, 1936). На беларускай мове выйшлі «Вандроўкі меднага грошыка» (1956), «Пра чалавека, які не кланяўся кулям» (1968). Яе творы перакладалі Янка Брыль, Максім Танк, Цімох ЗарэчныР. Казаком)

  1. Асновай была выява XIX ст. з саркафага князя Уладзіслава Германа ў плоцкай базіліцы, яе выканаў Зігмунт Фогель, мастак з Беларусі.

Зноскі

  1. а б в https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000053665&find_code=SYS&local_base=ARS10
  2. «Janina i Władysław Broniewscy. Miłość jest nieprzyjemna. Listy ze wspólnego życia» pod redakcją Wioletty Bojdy, Krytyka Polityczna 2014, ISBN 978-83-63855-97-0, s. 425, 428, 435, 436, 580, 609
  3. Любоў Козік. Дзейнасць польскай творчай інтэлігенцыі на тэрыторыі БССР (1939—1941) // Przegląd Wschodnioeuropejski 3. 2012
  4. Tomasz Zawistowski. Orzeł zwany «kuricą». Biuletyn IPN «pamięć.pl». 10 (19), s. 66, październik 2013
  5. Anna Bikont, Joanna Szczęsna: Lawina i kamienie: pisarze wobec komunizmu. Warszawa, 2006
  6. Pogrzeb Janiny Broniewskiej // Trybuna Robotnicza, nr 41, 25 lutego 1981, s. 4
  7. Wojciech Zawadzki: KUNIG Hugon Oskar. Przedborski Słownik Biograficzny, 2009-10-27
  8. Janina i Władysław Broniewscy… s. 435
  9. Janina i Władysław Broniewscy… s. 609
  • Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny. Red. J. Krzyżanowski [i in.]. T. 1. Wwa 1984.
  • Współcześni polscy pisarze i badacze literatury: słownik biobibliograficzny. Pod red. J. Czachowskiej [i in.]. T. 1. Wwa 1994.
  • P. Kuncewicz: Leksykon polskich pisarzy współczesnych. T. 1. Wwa 1995.
  • B. Szal: Ślub za trzy grosze. «Ziemia Kaliska» 1987 nr 51-52 s. 10, il.
  • P. Kuncewicz: Agonia i nadzieja. T. 5: Proza polska po 1956. Wwa 1993.
  • Звязда. 17 лістапада 1940