Ян Біспінг бы найбагацейшым са шляхты ў Ваўкавыскім павеце. Яму належалі: Азярніца, Конна, Вішнёўка, Янаўшчызна, Сядзельнікі, Манцякі, Струбніца і Галоўчыцы. Гэта дазваляла весці жыццё магната і бавіць час у каштоўных паляваннях. Маёнткі пускаліся ў заставу, а калі не хапала грошай, каб іх выкупіць, яны паступова выпадалі з рук Біспінга. Існавала нават выслоўе «Прайграў ты Азярніцу, Пратрубіш і Струбніцу», або «Bispinga psy zjadły»[5].
Памёр 28 верасня1822 года ў Струбніцы, пахаваны там жа каля жонкі. Яго надмагільны помнік захаваўся перад Струбніцкім касцёлам. Надпіс, выбіты на камяні, ужо слаба чытэльны, канчаецца словамі: «Nagrobek wystawiony Rodzicom przezwdzięczne dzieci, którzy przechodniów proszą o troje pozdrowienia Anielskie»[5].
У шлюбе з Ганнай з Мікульскіх меў сыноў Адама, палкоўніка войскаў польскіх, і Міхала, маршалка ваўкавыскага[6].
На два гады перажыў сваю жонку, справіўшы ёй пышнае пахаванне ў Струбніцы. Так яго апісваў тагачасны «Кур’ер Літоўскі»[5]:
У час кандукту, якому асіставалаў фамілія і сто капланаў з запаленымі свечкамі, прамаўляў цэлеброваў кс. Стургалеўскі і Стэфан Мікульскі, капітан польскіх войска, суддзя гранічны слонімскі, родны сыновец Я[сна]В[яльможнай] маршалковай.
Ян Біспінг на 36 гадоў перажыў свайго малодшага брата, які валодаў Вярэйкамі, і прыняў апеку над яго дзецьмі — Аляксандрай і Юзэфай[5], якія, застаўшыся бяздзетнымі ўдовамі, потым створаць Масальскую ардынацыю.