Прывалкі
Вёска
Прывалкі
| ||||||||||||||||||||||
Прыва́лкі[1] (трансліт.: Pryvalki, руск.: Привалки) або Прывалка — вёска ў Беларусі, на рацэ Нёман. Уваходзяць у склад Гожскага сельсавета Гродзенскага раёна. Размешчаны за 37 км на паўночны захад ад Гродні, на шашы Р42.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Фіксавалася старое горадзенскае прозвішча Прывалка[2]. Было дзісенскае Прывалёнак, астравецкае Прывал[3].
З іншага боку, беларускі савецкі географ В. Жучкевіч па сугуччы звязваў са значэннем "каля валу"[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы ўспамін пра Прывалку змяшчаецца ў спісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

У 1650 Прывалка атрымала прывілей на правядзенне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 мясцовасць перайшла ў валоданне Агінскіх[5]. 27 лютага 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбургскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню»[6]. У 1793 места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Прывалка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай (1795—1797), Літоўскай (1797—1802) і Гродзенскай губерняў. Расійскія ўлады скасавалі Магдэбургскае права і панізілі статус паселішча да вёскі. У 1885 тут дзейнічаў касцёл.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.
У 1939 Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 2 снежня 1961 года Прывалкаўскі сельсавет скасаваны[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1885 — 387 чал., 33 двары.
- XX стагоддзе: 1921 — 611 чал., 112 двароў; 1998 — 284 чал., 117 двароў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы працуюць базавая школа, клуб, пошта.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Іуды Тадэвуша (1918—1919)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Станіслававіч Тэртэль (нар. 1966) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020).
- Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 1967) — беларускі ваенны, дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-397J-S?i=386&cat=2325238
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99XW-F9QT-6?i=443&cat=2325332 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-L98L-9?i=281&cat=1464992
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 307.
- ↑ Вольга Князева. Прывалкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 578.
- ↑ Прывалка // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Przewalka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 181.
- Князека В. М. Прывалкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 57. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прывалкі- в. Прывалка на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by