Ян Марыя Друцкі-Любецкі
Ян Марыя Друцкі-Любецкі | |
---|---|
Нараджэнне |
8 ліпеня 1898 |
Смерць |
12 жніўня 1990 (92 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Друцкія-Любецкія |
Бацька | Уладзіслаў Друцкі-Любецкі[d] |
Маці | Марыя з Замойскіх[d] |
Адукацыя |
Ян Марыя Друцкі-Любецкі (польск.: Jan Maryja Drucki-Lubecki; 8 ліпеня 1898, Экс-ле-Бен — 12 жніўня 1990) — князь, землеўласнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Сын Уладзіслава Друцкага-Любецкага (1863—1913).
Скончыў гімназію ў Пецярбургу, вучыўся ў школе бенедыкцінцаў у Ампефорсе (Англія) (Ampieforth) і Варшаўскім універсітэце.
Уладальнік маёнтка Станіславова і камяніцы па вул. Ажэшкі, 24 (Orzeszkowej). З 1924 года сябра таварыства прыхільнікаў горада Гродна (Towаrzystwo miłośników m. Grodno). У 1924 годзе падпісаў дамову з горадам, згодна з якой у выпадку далучэння Станіславова і Друцка да горада князь адступіць Гродна частку сваіх уладанняў. У 1927 годзе ахвяраваў айцу М. Кольбэ тэрыторыю пад манастыр францысканцаў у Тэрэсіне .
З 1939 года ў эміграцыі.
Адзін з заснавальнікаў Kаталіцкага інфармацыйнага агенства (Katolicka Agencja Prasowa) і Kаталіцкай лігі (Liga Katolicka).
Ужо напрыканцы жыцця вярнуўся ў Польшчу. Памёр 12 жніўня 1990 года, пахаваны ў Непакалянаве.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Друцкі-Любецкі Ян Марыя. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 97. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.