Ян Мешканк
Ян Мешканк | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1972[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Q105416004? |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | верхнялужыцкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія імя Якуба Чышынскага (1972) |
Ян Мешканк (в.-луж.: Jan Meškank), нямецкі варыянт — Ёган Мешганг (ням.: Johann Meschgang; 23 ліпеня 1905, вёска Броне, Лужыца, Германія — 4 кастрычніка 1972, вёска Канецы, Лужыца, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкі пісьменнік, педагог і грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 ліпеня 1905 года ў сялянскай сям'і ў сербалужыцкай вёсцы Броне. У 1919 годзе скончыў народную школу. З 1919 па 1921 год навучаўся ў Каталіцкім педагагічным вучылішчы ў Будзишыне. У 1921 годзе ўступіў у спартыўную арганізацыю Сербскі сокал. Скончыўшы ў 1921 годзе педагагічнае вучылішча, займаўся да 1928 года самаадукацыяй. З 1928 года быў настаўнікам у вёсцы Люпой і Радварэ. З 1930 года выкладаў у вёсцы Комараве і з 1931 года — у вёсках Клюкш і Вотраве. У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў быў высланы з Лужыцы. Выкладаў у Брэтніге-Хаўсвальдзе. У 1934 годзе яму дазволілі вярнуцца ў Лужыцу, пасля чаго да 1937 года быў настаўнікам у вёсцы Зджэр і з 1937 года па 1944 год выкладаў у вёсцы Клюкш. З 1935 па 1941 год быў дырэктарам Сербскага музея ў Будзішыне. Летам 1944 года быў арыштаваны Гестапа і утрымліваўся ў зняволенні ў Дрэздэне. У лютым 1945 года падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна збег разам з Янам Цыжам з турмы.
Пасля вайны працягнуў займацца выкладчыцкай дзейнасцю. Быў настаўнікам, займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю. 10 мая 1945 года ў Будзішыне адбыўся сход лужыцкіх грамадскіх дзеячаў, у якім удзельнічалі таксама Ян Мешканк і Ян Цыж. Падчас гэтага сходу яны вырашылі ўзнавіць дзейнасць забароненага нацыстамі сербалужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Домавіна». Да 30 лістапада 1946 года быў выконваючым абавязкі старшыні «Домавіны» і да 1957 года — членам савета «Домавіны». Як адзін з заснавальнікаў Сербалужыцкага нацыянальнага камітэта ўступіў у палітычны канфлікт са старшынёй «Домавіны» Павалам Неда. У 1951 годзе быў адным з заснавальнікаў Інстытута сербскага народазнаўства (сёння — Сербалужыцкі інстытут).
У 1970 годзе выйшаў на пенсію. У 1972 годзе за сваю актыўную грамадскую дзейнасць быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.
Памёр 4 кастрычніка 1972 года ў вёсцы Канецы.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Serbske narodne drasty. 2. Drasta Katolskich Serbow. Budyšin 1957
- Serbske ludowe bajki. Berlin 1955
- Wotrow a wokolina. Přinošk k wjesnej chronice. Budyšin 1958
- Die Ortsnamen der Oberlausitz. Bautzen 1973
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Jan Meškank // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 27 сакавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Měrko Šołta: Meškank, Jan. W: Jan Šołta, Pětr Kunze, Franc Šěn (wud.): Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1984, str. 367f.
- Jan Meškank (1905-1972) — Sorbisches Institut Архівавана 4 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Серболужицкого інстытута Архівавана 19 сакавіка 2016. (верхнялуж.)
- Біяграфія (верхнялуж.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Памерлі 4 кастрычніка
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Саксоніі
- Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Лужыцкія грамадскія дзеячы
- Верхнялужыцкія пісьменнікі
- Педагогі Германіі