Перайсці да зместу

Ян Рудаміна-Дусяцкі (кашталян новагародскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Рудаміна-Дусяцкі
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
5-ы Кашталян новагародскі
1636 — 9 лютага 1646
Папярэднік Васіль Васілевіч Копаць
Пераемнік Багдан Статкевіч

Нараджэнне 1581
Смерць 9 лютага 1646(1646-02-09)[1][2]
Месца пахавання
Род Рудаміны-Дусяцкія
Бацька Ян Рудаміна-Дусяцкі
Маці Феліцыя з Талочкаў[d]
Дзеці Габрыэль Рудаміна-Дусяцкі[d] і Ганна Алена з Рудамінаў-Дусяцкіх[d]
Член у
Адукацыя
Званне ротмістр

Ян Рудаміна-Дусяцкі (1581 — 9 лютага 1646) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян новагародскі1636).

Паходзіў з роду Рудамінаў-Дусяцкіх герба «Трубы», сын браслаўскага войскага Яна Рудаміны-Дусяцкага. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, Інгальштацкім і Аўгсбургскім універсітэтах (Германія).

Каралеўскі дваранін і сакратар, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1610, ляснічы вількійскі з 1618, новагародскі падваявода ў 16191622, харунжы ў 16271636, кашталян з 1636. У 16231635 неаднаразова выбіраўся паслом на сойм.

Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, Хацінскай бітвы 1621 з туркамі. Бітву апісаў у вершаваным творы «Праўдзівы дыярыуш экспедыцыі Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага супраць Асмана ў Валахіі шчасліва выпраўленай» (1640).

Яму прысвечаны творы Мацея Казіміра Сарбеўскага.

Зноскі

  1. Jan Rudomina Dusiacki h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 120.