Ян Фрыцавіч Фабрыцыус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Фрыцавіч Фабрыцыус
лат.: Jānis Fabriciuss
Род дзейнасці афіцэр, палітык
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1877(1877-06-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 1929(1929-08-24)[1] (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Фрыцавіч Фабрыцыус (14(26) чэрвеня 1877, хутар Ванкстрэйбей Віндаўскага павета, Курляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Латвія — 24 жніўня 1929) — савецкі ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1877 годзе ў Курляндскай губерні Расійскай імперыі. Скончыў Рыжскую гімназію (1894).

Працаваў на заводах у Рызе, Віндаве, Мітаве, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 1903 арыштаваны, у 1904 засуджаны на 4 гады катаргі, з 1908 у ссылцы, у т.л. з 1913 на Сахаліне, дзе працягваў рэвалюцыйную дзейнасць.

3 1915 у арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, прапаршчык, штабс-капітан; вёў рэвалюцыйную работу сярод латышскіх стралкоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) удзельнічаў у аранізацыі Саветаў і армейскіх камітэтаў на Паўночным фронце, старшыня палкавога камітэта.

У Кастрычніцкую рэвалюцыю камандзір батальёна, камісар 1-га латышскага палка. Са студзеня 1918 член ВЦВК, з лютага камандаваў Гдоўскім атрадам, потым ваенком Гдоўска-Тарашынскага раёна, старшыня ВРК Пскоўскага павета. Вызначыўся ў баях супраць германскіх інтэрвентаў і войск С. Булак-Балаховіча. У канцы 1918 — пач. 1919 камісар 2-й і 10-й стралковых дывізій, што ўдзельнічалі ў вызваленні Латвіі.

3 жніўня 1919 на Паўднёвым фронце; ваяваў супраць конніцы К. Мамантава. У кастрычніку 1919 камандзір 48-й брыгады 16-й стралковай дывізіі, што дзейнічала супраць А. Дзянікіна.

У 1920 на Заходнім фронце, удзельнік вызвалення Беларусі ад войск Польшчы, у т.л. арганізатар прарыву Смаргонскага ўмацаванага раёна (13—14 ліпеня 1920). Удзельнік ліквідацыі кранштацкага паўстання (1921). У 1921—23 гады начаьнік камандных курсаў РСЧА ў Полацку, пяхотных курсаў камсаставу ў Менску. У 1923—24 камандзір і камісар 2-й Беларуская стралковай дывізіі, з 1927 камандзір 4-га стралковага корпуса ў Віцебску.

3 1928 года намеснік камандуючага асобнай Каўказскай арміяй.

Член ЦКК ВКП(б) з 1927. Член ЦК КП(б)Б у 1927—28. Кандыдат у члены ЦВК СССР у 1929 годзе. Член ЦВК БССР у 1922—23, 1927—28. Першы кавалер чатырох ордэнаў Чырвонага Сцяга (1919, 1920, сакавік, снежань 1921), два з якіх атрымаў у час савецка-польскай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Загінуў пры аварыі самапёта ў 1929 годзе.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку і інш. Мемарыяльная дошка ўсталявана на будынку Мінскага ваеннага сувораўскага вучылішча.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Фабрициус Ян Фрицевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]