Ян Цеханоўскі
Ян Цеханоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, педагог |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1938 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Ян Цеханоўскі (30 сакавіка 1888, в. Якімаўка, Гомельшчына — 5 кастрычніка 1938, Ашмяны) — нацыянальны дзеяч Заходняй Беларусі, педагог, дырэктар Навагрудскай беларускай гімназіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскую настаўніцкую семінарыю. Два гады вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Санкт-Пецярбургу. У 1909 годзе ў Мінску ажаніўся з Ксеніяй Баландовіч. У 1914 г. скончыў адукацыю і працаваў выкладчыкам спецыяльных прадметаў. Ад 1 жніўня 1918 да 1921 гг. быў дырэктарам рэальнае школы ў Ракаве. У 1921 за нацыянальную патрыятычную дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення пераехаў у Наваградак. Ад 1 верасня 1921 года быў абраны дырэктарам Навагрудскай беларускай гімназіі. З-за пераследу польскімі ўладамі быў вымушаны эміграваць у Францыю. Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у 1927. Пасля 14-гадовай напружанай працы ў арганізаванай ім беларускай школе быў пераведзены польскімі ўладамі ў Ашмяны. Аднойчы падбухтораная банда хуліганаў напала на Яна Цеханоўскага і моцна яго знявечыла. У кастрычніку 1938 года Цеханоўскі памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Вільні на Ліпаўскіх могілках разам з памёршай пазней жонкай — былой настаўніцай гімназіі Ксеніяй Баландовіч.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмер, Андрэй. Навагрудская беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.
- Асобы
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Ашмянах
- Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
- Выкладчыкі Навагрудскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі СПбДПУ
- Педагогі Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)