Гомельская вобласць
| Гомельская вобласць | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Вобласць | ||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Уключае | 21 раён | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Гомель | ||||
| Найбуйнейшыя гарады |
Гомель (абл. цэнтр) Мазыр Рэчыца Светлагорск Жлобін |
||||
| Дата ўтварэння | 15 студзеня 1938 | ||||
| Старшыня аблвыканкама | Генадзь Міхайлавіч Салавей і Іван Іванавіч Крупко | ||||
| Афіцыйныя мовы | беларуская, руская | ||||
| Насельніцтва (2024) |
1 338 617 (2-е месца) | ||||
| Шчыльнасць | 35 чал./км² | ||||
| Нацыянальны склад |
беларусы — 87,23 %, рускія — 7,83 %, украінцы — 1,81 % (перапіс 2019 года) |
||||
| Плошча |
40,4 тыс. (1-е месца) |
||||
| Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Сярэдняя вышыня |
220,7 м 100 м |
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+2 | ||||
| Код ISO 3166-2 | BY-HO | ||||
| Код аўтам. нумароў | 3 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Гомельская вобласць (ⓘ) — адна з шасці абласцей БССР і Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны і культурны цэнтр вобласці — Гомель. З’яўляецца найвялікшай з абласцей Беларусі па плошчы (40,4 тыс. км²) і па колькасці насельніцтва (1 420,6 тыс. чал.). Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вобласць утворана 15 студзеня 1938 года, узбуйнена ў 1954 годзе. Падзяляецца на 21 раён.
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гомельскай вобласці 21 раён, 4 гарадскія раёны, 7 гарадоў абласнога падпарадкавання, 10 гарадоў раённага падпарадкавання, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі, 314 сельсаветаў [1]. Насельніцтва налічвала 1560 тыс. чалавек.[1]. У 1984 годзе на тэрыторыі вобласці знаходзілася 17 гарадоў, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.
У 1995 годзе колькасць насельніцтва склала 1594,2 тыс. чал. У вобласці налічвалася 17 гарадоў у т.л. 8 абласнога падпарадкавання, 18 гарадскіх пасёлкаў, 279 сельсаветаў, 2665 сельскіх населеных пунктаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Расіяй і Украінай. Па плошчы (40,4 тыс. км²) саступае толькі Мінскай вобласці. Большая частка тэрыторыі размешчана ў межах Палескай нізіны. Паўднёва-ўсходняя і ўсходняя часткі ляжаць на Прыдняпроўскай нізіне. На правабярэжжы Прыпяці размешчана Мазырская града, каля вёскі Ніжнія Жары — самы паўднёвы пункт Беларусі. Гомельская вобласць вылучаецца разнастайнасцю карысных выкапняў. Тут ёсць нафта (больш за 60 радовішчаў, пераважна ў Рэчыцкім, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах), калійная і каменная соль, буры вугаль, гаручыя сланцы, а таксама торф, будаўнічы камень, шкловыя і фармовачныя пяскі, мел, гіпс, гліны, каалін, мінеральныя (нават поліметалічныя) воды.
Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой і цёплым летам. Рэкі належаць да басейна Дняпра, які цячэ па тэрыторыі вобласці з поўначы на поўдзень на працягу амаль 400 км. 3 прытокаў Дняпра найбольшымі з’яўляюцца Прыпяць, Бярэзіна і Сож. У Прыпяць упадаюць Случ, Пціч, Сцвіга, Убарць і інш. Прытокі Сажа — Іпуць і Беседзь. Самае вялікае Чырвонае возера з’яўляецца трэцім па велічыні ў Беларусі. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, большасць мінеральных глеб складаюць глебы лёгкага механічнага складу. Балоты займаюць 4 % тэрыторыі, яны пераважна нізінныя і большасцю асушаны.
Гомельская вобласць — самы лясны рэгіён Рэспублікі Беларусь. Плошча яе ляснога фонду складае 2,3 млн га, лясістасць — 46,9 %. На аднаго жыхара Гомельшчыны прыпадае 1,3 га лясоў з запасам драўніны 278 куб. м.[2].
Амаль 70 % плошчы Гомельшчыны забруджана радыенуклідамі з працяглым тэрмінам паўраспаду. Найбольш забруджана паўднёвая частка, дзе створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік — адзіны ў свеце такога тыпу. У ім вывучаюцца і захоўваюцца ў прыродным стане тэрыторыі, якія зведалі радыёактыўнае ўздзеянне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Сярод карысных выкапняў, якія маюць асаблівую значнасць для народнай гаспадаркі вобласці, — паліўна-энергетычная сыравіна.
У 1964 годзе паблізу Рэчыцы была здабыта першая прамысловая нафта. Сёння яе атрымана больш як 100 млн тон. Штогод здабываецца каля 1,8 млн тон.
У паўднёва-ўсходняй частцы Прыпяцкай упадзіны разведаны паклады каменнага вугалю. У 100 млн тон ацэньваюцца запасы бурага вугалю ў Жыткавіцкім і Брынёўскім радовішчах. Разведана амаль 1500 радовішчаў торфу. У Ельскім раёне выяўлена радовішча гаручых сланцаў.
Разведаныя запасы каменнай солі перасягаюць 22 млрд тон. На базе Мазырскага радовішча створана буйнейшая ў краіне вытворчасць па выпуску солі (ААТ «Мазырсоль»).
У вобласці ёсць перадумовы для выяўлення і падрыхтоўкі да прамысловага асваення новых відаў сыравіны — гіпсу, базальтавых валокнаў, мінеральных сарбентаў, ёдабромных расолаў.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Паверхня вобласці раўнінная, пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.
Праз тэрыторыю Гомельскай вобласці цячэ Дняпро і яго прытокі: Прыпяць, Бярэзіна (справа), Сож (злева). Найбольшае па плошчы возера Чырвонае.
Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і пясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы, у далінах рэк распаўсюджаны поймавыя глебы.
Амаль палову тэрыторыі Гомельшчыны пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (больш за 70 %) у Лельчыцкім раёне. Галоўная лесаўтваральная парода — хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты, пераважна нізінага тыпу, большай часткай асушаныя.
На тэрыторыі вобласці знаходзяцца Прыпяцкі нацыянальны парк і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
- 1995 год — 1594,2 тыс.
- 2003 год — 1516,1 тыс.
- 2006 год — 1476 тыс.
- 2009 год — 1440,7 тыс.[3].
- 2011 год — 1432,3 тыс.[4].
- 2017 год — 1420,6 тыс.
- 2024 год — 1338,6 тыс.[5]
Гарадское насельніцтва:
- 2003 год — 69,8 %
- 2008 год — 71,7 %
Гарады з найбольшай колькасцю насельніцтва (01.01.2017): Гомель (535 229 чал.), Мазыр (111 801), Жлобін (76 068), Светлагорск (68 550), Рэчыца (66 009).
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 1999 год: беларусы — 84,22 %, рускія — 10,95 %, украінцы — 3,27 %[6].
Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 2009 год: беларусы — 88,22 %, рускія — 7,71 %, украінцы — 2,15 %[6].
Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 2019 год: беларусы — 87,23 %, рускія — 7,83 %, украінцы — 1,81 %[6].
Рассяленне этнічных груп у Гомельскай вобласці па перапісе 2009 года:
- Беларусы ў вобласці >95% 90–95% 85–90% <85%
- Рускія ў вобласці >10% 8–10% 5–8% 2–5% <2%
- Украінцы ў вобласці >3% 2–3% 1–2% <1%
Моўны склад
[правіць | правіць зыходнік]
Родная мова насельніцтва Гомельскай вобласці па даных перапісаў насельніцтва[8][9][10]:
| |||||||||||||||||||||||||||
Украінская мова з'яўляецца трэцяй па распаўсюджанасці роднай мовай у рэгіёне: па даных перапісу 2009 года яе такой назвалі 9 275 чалавек ці 0,64 % насельніцтва Гомельскай вобласці[8], па даных перапісу 2019 года — 8 206 чалавек ці 0,59 % насельніцтва Гомельскай вобласці[8].
Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Гомельскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 18,1 % (з 78,5 % да 60,4 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 17,4 % (з 19,2 % да 36,6 %). Доля гарадскога насельніцтва Гомельскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 2,8 % (з 45,7 % да 42,9 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 3,8 % (з 50,2 % да 54,0 %)[11].
Мова хатніх зносін насельніцтва Гомельскай вобласці па даных перапісаў насельніцтва[8][9][10]:
| |||||||||||||||||||||||||||
Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Гомельскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, скарацілася на 25,2 % (з 55,7 % да 30,5 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — узрасла на 28,7 % (з 38,8 % да 67,5 %). Доля гарадскога насельніцтва Гомельскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, скарацілася на 0,8 % (з 10,4 % да 9,6 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — узрасла на 3,7 % (з 84,4 % да 88,1 %)[11].
Родная мова насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гомельскай вобласці па даных перапісаў 2009[9] і 2019[10][7] гадоў:
Мова хатніх зносін насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гомельскай вобласці па даных перапісаў 2009[9] і 2019[7] гадоў:
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
