Яраслаў Кліментавіч Брэн
Яраслаў Кліментавіч Брэн | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | праваслаўны святар, этнолаг |
Месца працы | |
Нараджэнне | 23 студзеня (4 лютага) 1844 |
Смерць |
2 (15) лютага 1908 (64 гады) |
Пахаванне | |
Бацька | Клімент Іванавіч Брэн[d] |
Узнагароды |
Яраслаў Кліментавіч Брэн (руск.: Ярослав Климентьевич Бренн; 23 студзеня (4 лютага) 1844 — 2 (15) лютага 1908, Стары Корнін[d], Літоўскае генерал-губернатарства) — праваслаўны святар, этнолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і святара Клімента Іванавіча Брэна з с. Голдава Лідскага павета. Ягоным дзядзькам быў святар і этнограф Келясцін Іванавіч Брэн. Бацька Яраслава памёр, калі яму было 9 год[1].
У 1853—1863 гадах вучыўся ў Літоўскім духоўным вучылішчы і семінарыі, быў пісьмавадзіцелем семінарскага праўлення. Скончыў семінарыю першым вучнем і быў накіраваны на казённы кошт у Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1867 годзе. Пасля працаваў у Цэнтральным упраўленні дзяржаўнага кантролю, адначасова рэпетытар і гувернёр дзяцей у дзяржаўнага кантралёра Татарынава і князя Абаленскага[1].
Па запрашэнні Абаленскага, прызначанага ковенскім губернатарам, Брэн пераехаў у Коўна. З 24 кастрычніка 1868 года святар, рукапакладзены ў Ковенскай Чатырохсвяціцельскай царкве. 10 снежня 1868 прызначаны законанастаўнікам Ковенскай мужчынскай гімназіі, звольнены па прашэнні 21 лютага 1885 з выпадку хваробы. Выкладаў таксама расійскую славеснасць. Там жа ў 1869—1871 гадах бібліятэкар. У 1870—1885 гадах сакратар Ковенскага губернскага статыстычнага камітэта. Прызначаны 5 красавіка 1871 года прыходскім святаром Ковенскага Аляксандра-Неўскага сабора, звольнены па прашэнні 14 верасня 1880 года з выпадку хваробы. У 1871—1880 гадах член гаспадарчага камітэта Ковенскай мужчынскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Ковенскага Мікалаеўскага брацтва[1].
Прызначаны 21 лютага 1885 настаяцелем царквы ў с. Стары Корнін Бельскага павета Гродзенскай губерні (дзе раней служыў святаром яго дзядзька Келясцін Іванавіч Брэн), адначасова з 15 красавіка 1885 законанастаўнік Старакорнінскага народнага вучылішча. Прызначаны 20 снежня 1885 цэнзарам пропаведзей па Кляшчэльскім благачыніі, з 20.1.1886 духоўнік Кляшчэльскага благачынія, з 12.12.1889 член Бельскага павятовага аддзялення епархіяльнай вучылішчнай рады. Протаіерэй з 6 мая 1902[1].
Абраны членам Міжнароднага статыстычнага кангрэса ў Санкт-Пецярбургу (4 чэрвеня 1872). Член і справавод Ковенскага Мясцовага ўпраўлення Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа (1877—1885). Абраны ад святарства Кляшчэльскага благачынія дэпутатам на епархіяльны з’езд у Гродне, на якім абраны старшынёй (27—30 мая 1904).
Памёр у с. Стары Корнін, дзе і пахаваны[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаў у выданні памятных кніжак Ковенскай губерні. Аўтар шматлікіх артыкулаў у духоўных і свецкіх часопісах і газетах[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароды: набедранік (6.12.1870), залаты медаль Імператарскага таварыства аматараў прыродазнаўства пры Маскоўскім універсітэце (30.8.1879), камілаўка (20.4.1880), сінадальны наперсны крыж (9.4.1887), ордэн святой Ганны 3-й ступені (15.5.1891), удзячнасць епархіяльнага начальства за асаблівыя працы па царкоўна-школьнай справе (7.5.1895), благаславенне архіепіскапа літоўскага і віленскага Іераніма за асабліва старанную службу па духоўнаму ведамству (18.2.1896), ордэн святой Ганны 2-й ступені (6.5.1897), Біблія ад Свяцейшага Сінода (11.5.1901)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Феліцыяй Андрэеўнай. Іх сыны[1]:
- Аляксей, падатны інспектар Тамашоўскага павета Люблінскай губерні;
- Аляксандр, старшы інспектар галоўных майстэрняў Паўднёва-Заходніх чыгунак у Адэсе;
- Уладзімір, судовы следчы 1-га ўчастка Мазырскага павета;
- Барыс, міравы суддзя пасада Дзялашыцы Мехаўскага павета Келецкай губерні (на 1908).
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Бренн Ярослав, ученик высшего отделения Литов. Семин. Слово в 22 неделю по Пятидесятнице. (ученический опыт) // Литовские епархиальные ведомости. 1863. № 8. С. 270—276.
- Бренн Ярослав, ученик Сем. Речь над гробом волонтера Лейб-Гвардии Павловского полка, Богдана Бренна // Литовские епархиальные ведомости. 1863. № 10. С. 348—350.
- Речь новопосвященного диакона Я.Брена над гробом почившего архипастыря // Литовские епархиальные ведомости. 1868. С. 971—972.
- Слово новопосвященного священника Ярослава Бренна над гробом почившего архипастыря // Вестник Западной России. 1868. кн. 9. С. 303.
- Бренн Ярослав, свящ. Особенности религиозного быта крестьян Бельского уезда, Гродненской губернии // Литовские епархиальные ведомости. 1887. № 1—2. С. 4—9; № 4. С. 27—29; № 5. С. 36—39; № 6. С. 46—48.
- Бренн Ярослав. Особенности религиозного быта крестьян Бельского уезда Гродненской губернии. Вильна: Типография губернского правления, 1887.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- N.N. Протоиерей Ярослав Бренн // Гродненские епархиальные ведомости. 1908. № 8. С. 49—54; № 9. С. 57—62.
- Borowik S. O budowniczym cerkwi w Starym Korninie // Przegląd Prawosławny (Białystok). 1999. X. S.25—26.
- Фіонік Д. Рэлігійны быт сялян Бельскага павета другой палавіны ХІХ ст. // Przegląd Prawosławny (Białystok). 2007. XІ. S.48—49.
- Sosna Grzegorz o., Troc-Sosna Antonina m. Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX—XXI wieku. Ryboły, 2012. S. 138.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яраслаў Кліментавіч Брэн на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1844 годзе
- Памерлі 15 лютага
- Памерлі ў 1908 годзе
- Памерлі ў Гродзенскай губерні
- Пахаваныя ў Гайнаўскім павеце
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Асобы
- Этнолагі Беларусі
- Праваслаўныя святары Беларусі