Яскіня
Выгляд
(Пасля перасылкі з Яскіня, Побалаўскі сельсавет)
Вёска
Яскіня
|
Яскі́ня[1] (трансліт.: Jaskinia, руск.: Яскиня) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзя як сяленне ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні[2]. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава, працавала кузня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная Армія» (цэнтр — вёска Востраў).
Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы. Забудавана драўлянымі сялянскімі сядзібамі[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1925 год — 11 двароў.
- 1959 год — 77 жыхароў[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ НГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 20. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1795 год. Арк. 721—730.
- ↑ а б Яскіня // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — С. 296. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх