Востраў (Рагачоўскі раён)
Вёска
Востраў
|
Во́страў[1] (трансліт.: Vostraŭ, руск.: Остров) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У баі з польскімі легіянерамі 30 лістапада 1917 года каля вёскі загінулі 19 чырвонаармейцаў (пахаваныя ў брацкай магіле). У 1925 годзе — 124 двары. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Полымя», працавала кузня.
У Вялікую Айчынную вайну нямецкія карнікі ў 1944 годзе спалілі 26 двароў і загубілі 2 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 28 савецкіх воінаў (пахаваны ў брацкай магіле). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 208 землякоў, памяць аб якіх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1961 годзе. На фронце загінулі 60 вяскоўцаў.
Паводле перапісу 1959 года — 431 жыхар. Цэнтр калгаса «Чырвоная Армія». Размешчаны завод сянной мукі, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы яслі-сад, аддзяленне сувязі.
Планіровачна складаецца з прамалінейнай працяглай вуліцы, блізкай да мерыдыяльнай арыентацыі, да якой далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, шчыльная, драўляная і мураваная, сядзібнага тыпу. Пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў вёсцы размясцілася частка перасяленцаў з Кармянскага раёна[2].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Яфім Максімавіч Гаварушка (1911—1992) — празаік, публіцыст, педагог.
- Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч (1904 — 1992) — член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Востраў // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — С. 235. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх