Перайсці да зместу

Антушы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Антушы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 28 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2339
Паштовыя індэксы
247283
Аўтамабільны код
3
СААТА
3247860001
Антушы на карце Беларусі ±
Антушы (Беларусь)
Антушы
Антушы (Гомельская вобласць)
Антушы

Антушы́[1] (трансліт.: Antušy, руск.: Антуши) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета.

Да 1962—1963 гадоў вёска ўваходзіла ў склад Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна[2].

Паўстанне 1863 года

[правіць | правіць зыходнік]

У часы паўстання 1863 года вёска Антушы і навакольныя мястэчкі адыгрывалі важную ролю ў жыцці каталіцкай дробнай шляхты Рагачоўскага павета. Паводле перапісу, жыхары аколіц Антушы, Сенажаткі, Чарцёжа і Марусенек лічыліся аднымі з найбольш «мяцежных» на тэрыторыі павета. Усе гэтыя вёскі ўваходзілі ў рыма-каталіцкі прыход Антушаўскага касцёла[3].

Уладамі адзначалася ўплывовая роля мясцовага ксяндза Яна Багушэвіча, якога ў даносах характарызавалі як «асобу з дарам слова, што шкодна ўплывае на шляхту прыходу і падтрымлівае паўстанцаў». Лічылася, што ён мог быць нават накіраваны польскай эміграцыяй для арганізацыі паўстання. У студзені 1863 года святар быў высланы з Магілёўскай губерні ва ўнутраныя губерні Расіі[3].

Нягледзячы на гэта, падпольная дзейнасць працягвалася: праводзіліся тайныя сустрэчы, распаўсюджваліся лістоўкі, многія шляхцюкі дэманстравалі патрыятычныя настроі праз нашэнне канфедэратак, чамарак і кунтушоў з нацыянальнай сімволікай. У сувязі з гэтым губернатар выдаў загад, які забараняў «польскія нацыянальныя строі і гербавыя знакі»[3].

Пасля высылкі ксяндза Багушэвіча ў Антушах была раскватаравана паўтара роты расійскай пяхоты, якая кантралявала паўднёва-заходнюю частку павета, сумежную з Жлобінскім краем. Гэта істотна ўскладняла дзейнасць паўстанцаў у рэгіёне. Аднак атрад пад кіраўніцтвам адстаўнога штабс-капітана Томаша Грыневіча пачаў фарміравацца ў раёне Тошчыцы і аб'яднаў некалькі дзясяткаў чалавек — пераважна шляхцюкоў з ваколіц Антушы.[3].

Старачаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — страчаны каталіцкі храм, які існаваў у вёсцы. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне населеннага пункта.

Першыя звесткі пра касцёл у Антушах адносяцца да пачатку XIX стагоддзя. У 1800 годзе ксёндз Канстанцін Антушэвіч фундаваў тут храм, які быў асвечаны ў 1802 годзе пад тытулам Унебаўшэсця ПанаВаськоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Мн., 2011. С. 129.. Першапачаткова касцёл меў статус філіяльнага ў адносінах да касцёла ў мястэчку Карпілаўка (цяпер у межах горада Жлобін).

У 1838 годзе Сенат Расійскай імперыі даў дазвол міністру ўнутраных спраў на перанос парафіяльнага статусу ў Антушы[4]. Гэта было звязана з планамі ліквідацыі Карпілаўскага касцёла ў 1839 годзе, і дзякуючы захадам пробашча Марціна Вашкевіча парафіяльным стаў менавіта касцёл у Антушах.

У 1841 годзе святыню цалкам перабудавалі звонку, а ў 1843 годзе — знутры. З гэтага часу яна вядома пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Да 1882 года парафія ўваходзіла ў склад Рагачоўска-Быхаўскага дэканата.

У 1910 годзе ксёндз Аляксандр Болтуц правёў капітальны рамонт будынка, а ў 1911 годзе касцёл быў афарбаваны звонку і ўсярэдзіне алейнымі фарбамі.

Пасля закрыцця касцёл выкарыстоўваўся пад дзіцячы дом, а затым — пад бальніцу. Калі бальніцу перавялі ў вёску Побалава, будынак апынуўся закінутым. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў храм быў разабраны. Захаваліся толькі прыступкі.

Касцёл быў выбудаваны ў стылі класіцызму. Ён уяўляў сабой прамавугольны ў плане неф, з апсідай і сакрысціямі па баках. Фасад быў атынкаваны, завершаны франтонам з фрызам і трыгліфамі. Ярусы бакавых фасадаў чляніліся вокнамі з сандрыкамі. Унутры знаходзіліся нартэкс і хоры.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. а б в г Жлобінскі край: ад мінулага да сучаснасці. Гісторыка-краязнаўчы даведнік. — 2025. — С. 76–77.
  4. Каталіцкія храмы Беларусі, с. 384.