Папоўцы (Рагачоўскі раён)
Вёска
Папоўцы
|
Папо́ўцы[1] (трансліт.: Papoŭcy, руск.: Поповцы) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XIX стагоддзя як сяленне ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1816 года 6 двароў. У 1858 годзе 32 двары, 199 жыхароў.
У 1925 годзе існавалі вёска Папоўцы (39 двароў) і пасёлкі Папоўцы-1 (13 двароў), Папоўцы-2 (10 двароў). У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава, працаваў вятрак. У 1940 годзе 92 двары, 354 жырахы. У Вялікую Айчынную вайну ў 1944 годзе нямецкія карнікі спалілі 25 двароў, 46 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года 422 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоная Армія» (цэнтр — вёска Востраў). Размешчаны фельчарска-акушэрскі пункт.
Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, бліжэй да мерыдыянальная арыентацыі і забудаванай двухбакова драўлянымі сялянскімі сядзібамі[2].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Міхайлаўна Марчанка (нар. 1942) — паэтэса, крытык, літаратуразнавец[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Папоўцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — С. 271. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 150. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх