Яснотка
Яснотка | |||||||||||||||
![]() Яснотка плямістая (Lamia maculatum) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Lamium L. | |||||||||||||||
|
Ясно́тка, Глухая крапіва[3] (Lamium) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 10—100 см з доўгімі паўзучымі карэнішчамі. Сцяблы граністыя. Лісце супраціўнае, суцэльнае. Кветкі жоўтыя, белыя, чырвоныя, ружовыя, сабраныя ў густыя пазушныя кальчакі. Плод — 4 арэшкі.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Род налічвае каля 40 відаў[4], пашыраныя пераважна ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Паводле сайта The Plant List род налічвае 25 відаў.
На тэрыторыі Беларусі — 5 відаў[5]: яснотка белая або глухая крапіва (Lamium album) (лекавая і меданосная расліна), яснотка сцеблаабдымная (Lamium amplexicaule), яснотка плямістая (Lamia maculatum), яснотка пурпуровая або шанта чырвоная (Lamium purpureum), Lamium hybridum. Растуць на палях, у лясах. Трапляюцца каля жылля, дарог, на пустках, сметніках.
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Харчовыя, лекавыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Некаторыя з’яўляюцца пустазеллем.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ bigenc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2021. Праверана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Растения Беларуси
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Яснотка // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты. — С. 567.
- Яснотка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 311. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Яснотка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник — Ящерицы. — С. 599. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Яснотка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Lamium // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Lamium (англ.) // The Plant List