Ястрабок парасоністы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ястрабок парасоністы
Canada Hawkweed.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hieracium umbellatum L., Sp. Pl. 2: 804 (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503040
NCBI  268065
EOL  486356
GRIN  t:412965
IPNI  224435-1
TPL  gcc-36668

Ястрабо́к парасоністы[3] (Hieracium umbellatum) — від кветкавых раслін роду Ястрабок (Hieracium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—70 (да 100)[3] см з кароткім вузлаватым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце даўжынёй 5—7[3] см, чаргаванае, сядзячае, простае, ланцэтападобнай формы, з зубчастым або суцэльным краем, апушанае. Зверху лісце зялёнага колеру, знізу — шызаватае. Кветкі залаціста-жоўтыя, у кошыках, сабраных па 8 (15) — 40 (80)[3] у парасонападобныя мяцёлкі. Плод — сямянка цёмна-карычневага колеру з брудна-жоўтым чубком.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі, умераных і трапічных (Індыя, Пакістан) абласцей Азіі[4].

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Расце ў стэпах, на лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог, у парках і садах[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Hieracium umbellatum L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. 5,0 5,1 5,2 Ястребинка зонтичная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]