Перайсці да зместу

Ясяноўка (Манецкі павет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ясяноўка
польск.: Jasionówka
Агульны выгляд
Агульны выгляд
53°24′00″ пн. ш. 23°02′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Манецкі
Вясковая гміна Ясяноўка
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 691 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 19-122
Іншае
0030797
jasionowka.pl
Паказаць/схаваць карты
Ясяноўка (Польшча)
Ясяноўка
Ясяноўка
Ясяноўка (Падляскае ваяводства)
Ясяноўка
Ясяноўка

Ясяноўка[2][3][4], часам Ясянёўка[5] (польск.: Jasionówka)— вёска ў Польшчы, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтр сельскай гміны Монькаўскага павета Падляскага ваяводства. Размешчана за 16 км на захад ад Монькаў, за 33 км ад Беластока.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Ясяноўка ўпамінаецца ў XVI ст. Неўзабаве яна атрымала статус мястэчка. У 1553 годзе тут збудавалі першы касцёл.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Ясянёўка перайшла да Каралеўства Польскага.

Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ясяноўка апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі, у Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласці (з 1842 года ў Гродзенскай губерні). У 1897 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ясяноўку занялі войскі Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ясяноўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 29 жылых дамоў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года Ясяноўку акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Ясяноўка ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Германіі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Ясяноўку Польскай Народнай Рэспубліцы.

  • XIX стагоддзе: 1878 год — 1452 чал.[7]; 1897 год — 1565 чал.
  • XX стагоддзе: 1921 год — 1759 чал., з іх паводле веры 436 каталікоў, 7 праваслаўных, 1 евангеліст, 1306 іўдзеяў і 9 татараў; паводле нацыянальнасці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 480 палякаў, 1 беларус і 1278 яўрэяў[8]
  • XXI стагоддзе: 2015 год — 764 чал.
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XVII ст.)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца; іўдзейскія
  • Сядзіба Валовічаў

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вацлаў Пянткоўскі (1902—1991) — беларускі каталіцкі святар, арганізатар нелегальнай духоўнай семінарыі.

У Ясяноўцы пахаваны Міхал Валовіч, удзельнік вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў.

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013908022-0030797?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. niva.bialystok.pl Ясяноўка. www.google.com. Праверана 14 лютага 2026.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 96.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  5. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 14 лютага 2026.
  6. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  7. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 483.
  8. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 14.