Яфім Львовіч Дзіган
Яфім Львовіч Дзіган | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (14) снежня 1898[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1981[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0246206 |
Яфім Львовіч Дзіган (руск.: Ефи́м Льво́вич Дзига́н; 1898—1981) — савецкі кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр, акцёр, сцэнарыст, педагог, публіцыст. Народны артыст СССР (1969). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 (14) снежня 1898 года ў Маскве, у сям’і Льва Абрамавіча Дзігана (1869—1938) і Лізаветы Міхайлаўны Дзіган (1879—1968). Вучыўся ў вучылішчы пры евангеліцка-рэфармацкай царкве ў Вялікім Трохсвяціцельскім завулку.
У 1918 годзе вучыўся ў камерцыйным вучылішчы. Рана пачаў працоўную дзейнасць — грузчыкам, рабочым-будаўніком, чорнарабочым на кніжным складзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1919—1922 гадах служыў у войску, ВЧК, ДПУ.
У 1923 годзе скончыў кінашколу Б. В. Чайкоўскага.
З 1924 года — акцёр, памочнік аператара, асістэнт рэжысёра на розных студыях краіны («Сеўзапкіно» (цяпер «Ленфільм»), «Саўкіно» (Масква), трэст АТ «Госкінпрам Грузіі» (цяпер «Грузія-фільм»), «Белдзяржкіно» (цяпер «Беларусьфільм») і інш. У 1932—1941 гадах і з 1954 года — рэжысёр кінастудыі «Масфільм». У 1941—1954 гадах працаваў на кінастудыях Алма-Аты (цяпер «Казахфільм»), Баку (цяпер «Азербайджанфільм»), Мінска, Кіева, Ленінграда.
Рэжысёрскую дзейнасць пачаў у 1928 годзе ў трэсце АТ «Дзяржкінпрам Грузіі», дзе зняў фільм «Першы карнет Страшнёў» (сумесна з М. Э. Чыаўрэлі). Вяршыняй творчасці стаў фільм «Мы з Кранштата». Зняў шэраг дакументальных фільмаў. Ажыццявіў шэраг сумесных пастановак, у тым ліку «У адзіным страі» (1959, з КНР). Суаўтар сцэнарыяў да шэрагу сваіх фільмаў.
Займаўся рэжысурай у тэатры: «Бравы салдат Швейк» паводле Я. Гашэка, «За тых, хто ў моры!» Б. А. Лаўрэнёва, «Брандэнбургскія вароты» М. А. Святлова (1944—1946).
З 1937 года — выкладчык УДІКа ў Маскве (з 1965 — прафесар). Чытаў лекцыі на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах пры «Масфільме» (цяпер «Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў»), у кінаінстытуце Пекіна (КНР).
Аўтар кніг «Мы з Кранштата. Прынцыпы рэжысёрскай пабудовы фільма» (М., Л., 1937), «Спасцігаючы героіку часу» (М., 1979), многіх артыкулаў пра кінамастацтва, успаміны.
Член Саюза кінематаграфістаў СССР. Член ВКП(б) з 1943 года.
Яфім Львовіч Дзіган памёр 31 снежня 1981 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1930) «Суд павінен працягвацца»
- (1932) «Жанчына»
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Дзиган Ефим Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 14 снежня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 31 снежня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі УДІКа
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі