Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1897(1897-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Грамадзянства
Род дзейнасці этнограф, фалькларыст, бібліёграф, літаратуразнавец
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах
Экслібрыс А. Шлюбскага працы Я. Мініна

Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі (16 чэрвеня 1897, в. Межава, цяпер Расонскі раён Віцебскай вобл. — 1941?; Псеўданімы: Алеся Гаротная, Звястун, А.Зніч, Казальнік, Этнограф. Крыптанімы: А., А. Г., А. Ш., Ал. Ш., Ал. Ш-скі.) — беларускі этнограф, фалькларыст, бібліёграф, літаратуразнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1922 г. скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1918—23 г. удзельнічаў у арганізацыі архіваў у Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку. 3 1923 г. працаваў у Інбелкульце, у 1929—30 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. Друкаваўся ў часопісах «Наш край», «Полымя», «Маладняк», у газеце «Савецкая Беларусь». Склаў разгорнутую інструкцыю «Звесткі па збіранні вуснай народнай творчасці ў Беларусі» (1919). Выступаў з артыкуламі пра культурна-асветнае жыццё Віцебшчыны, Мінска, пра падзеі грамадзянскай вайны на Беларусі, пра гісторыю беларускай літаратуры, перыядычнага друку: «Канфіскацыя твораў Дуніна-Марцінкевіча» (1923), «Да гісторыі канфіскацыі „Нашай нівы“ (1925), „Мужыцкая праўда“ К. Каліноўскага» (1926). Даследаваў старажытныя вераванні, матэрыяльную культуру беларусаў. Аўтар нарысаў-партрэтаў Е. Раманава, М. Нікіфароўскага, 3. Бядулі, У. Дабравольскага.

У творчай дзейнасці вучонага ёсць дзве фундаментальныя працы, якія не страцілі свайго значэння і сёння. Першая — грунтоўны бібліяграфічны даведнік «Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі» (т. 4. Этнаграфія. 1927). У ёй сабраны, пазначаны, сістэматызаваны велізарны матэрыял — усё, што пісалася, публікавалася пра духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў у рускай і польскай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, перыядычных выданнях, назапашвалася ў архіўных сховішчах. Прадоўжыць гэту працу Шлюбскага, нягледзячы на неаднаразовыя спробы вучоных, не ўдалося. Другая грунтоўная праца А. Шлюбскага (яна найбольш ацэньваецца фалькларыстамі) — яго «Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны» (ч. 1-2, 1927-28). Першапачатковая аўтарская назва збору «Крывічы». Збор змяшчае каляндарную і сямейна-абрадавую творчасць Віцебшчыны як этнаграфічнага рэгіёна. Кожнаму апублікаванаму цыклу Шлюбскі перадпаслаў бібліяграфію ўжо сабраных народна-паэтычных твораў, прадмову, у якой улічаны абрадавыя аспекты рэгіянальнага фальклору. Запісы зроблены і пададзены з улікам дыялектных асаблівасцей мовы ўсяго Падзвіння.

Арыштаваны ДПУ БССР 3.4.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 высланы тэрмінам на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад (па гэтай справе рэабілітаваны 19.9.1960). Паўторна арыштаваны ў чэрвені 1935 УНКВД па Ленінградскай вобл. Асобай нарадай пры НКУС СССР 16.11.1935 прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. У 1990 пракуратура Ленінграда адмовіла ў рэабілітацыі па гэтай справе. Групавая справа А. Шлюбскага і інш. № 20951-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]