Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў
Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 студзеня 1932 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук (1976) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў[1] (руск.: Ефим Евстафьевич Семёнов; нар. 26 студзеня 1932) — вучоны, матэматык і педагог, кандыдат педагагічных навук (1976), прафесар (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сяле Малая Лая (Прыгарадны раён, Свярдлоўская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыў Ніжнетагільскі педагагічны інстытут (сучасны Расійскі дзяржаўны прафесійна-педагагічны ўніверсітэт). У 1958—1964 гадах працаваў настаўнікам у пасёлку Старацель і ў Ніжнім Тагіле. У 1958—1980 гадах асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт у Ніжнетагільскім педагагічным інстытуце. У 1959—1962 гадах працаваў дырэктарам базавай школы № 8 ў Ніжнім Тагіле. У 1976 годзе скончыў аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР па спецыяльнасці «Методыка выкладання матэматыкі». З 1980 года Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў у Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава (сучасны Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава), у 1980—1990 гадах на пасадзе дацэнта кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, з 1990 года — прафесара. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1991 годзе.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковая дзейнасць Я. Я. Сямёнава звязаная з пытаннямі методыкі і метадалогіі выкладання матэматыкі, дыялагічнага пазнання матэматыкі ў сярэдняй школе. Аўтар навучальных дапаможнікаў для агульнаадукацыйных школ.
Кіраваў падрыхтоўкай кандыдата педагагічных навук, 12 магістраў і 18 пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў ВНУ Беларусі.
Сярод апублікаванага:
- Понятие об аксиоматическом методе в геометрии и неевклидовых геометриях: пособие для студентов к метод. семинару по теме «Факультативные занятия в средней школе». — Свердловск, 1973. — 73 с.
- Учимся рассуждать и доказывать : книга для учащихся 6-10 классов средней школы / И. Л. Никольская, Е. Е. Семёнов. — Москва : Просвещение, 1989. — 192 с.
- Изучаем геометрию: книга для учащихся 7—9-х классов средней школы. — Ташкент: Укитувчи, 1990. — 279 с.
- За страницами учебника геометрии: пособие для учащихся 7-9 классов общеобразовательных учреждений. — 2-е изд. перераб. — Москва : Просвещение, 1999. — 286 с.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ганаровая грамата Міністэрства асветы РСФСР і Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў асветы вышэйшай школы і навуковых устаноў РСФСР (1979).
- Дыплом 2-й ступені Усесаюзнага конкурсу на лепшы твор навукова-папулярнай літаратуры (Усесаюзнае таварыства «Веды», Дзяржкамдрук СССР, 1990).
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005).
- Ганаровая грамата Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2008).
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012).
- Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2015).
- Ганаровая грамата Урадавай камісіі па справах суайчыннікаў за мяжой (Расія, 2016).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сямёнаў Яфім Яўстаф’евіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 347.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Семенов Ефим Евстафьевич // Сайт ВДУ імя П. М. Машэрава (руск.)
- Вучоныя Беларусі. Сямёнаў, Яфім Яўстаф'евіч (кандыдат педагагічных навук; матэматыка; нар. 1932)
- Список соотечественников, награждённых в 2016 году Почетной грамотой правительственной комиссии по делам соотечественников за рубежом // Всемирная Россия(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці
- Выкладчыкі Расійскага дзяржаўнага прафесійна-педагагічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Кандыдаты педагагічных навук
- Прафесары
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага прафесійна-педагагічнага ўніверсітэта
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Беларусі
- Педагогі СССР
- Педагогі Беларусі