Яцукі (Дзятлаўскі раён)
Вёска
Яцукі
|
Яцукі́[1] (трансліт.: Jacuki, руск.: Яцуки) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Данілавіцкага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Ахонаўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі.
У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 13 ліпеня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Таркачоўскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ LMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» Архівавана 5 красавіка 2019. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх