Аханяны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Аханяны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовыя індэксы
231468
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223813081
Аханяны на карце Беларусі ±
Аханяны (Беларусь)
Аханяны
Аханяны (Гродзенская вобласць)
Аханяны

Аханя́ны[1] (трансліт.: Achaniany, руск.: Охоняны) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Данілавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на Навагрудскім узвышшы, за 15 км на ўсход ад Дзятлава, 3 км ад чыг. ст. Наваельня. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па дарозе Дзятлава—Навагрудак.

Галоўная прамалінейная вуліца вёкі забудавана двухбакова драўлянымі сядзібамі. Да яе перпендыкулярна прымыкае больш кароткая прамалінейная вуліца з аднабаковай забудовай.

Каля паўднёва-ўсходняй ускраіны вёскі знаходзіцца Аханянскае радовішча мелу[2]. Паклад у выглядзе асобных блокаў-адорвеняў прымеркаваны да тоўшчы ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Агульная плошча блокаў каля 2,5 га.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1878 годзе вёска ў Дварэцкай воласці Слонімскага павета Расійскай імперыі.

У Першую сусветную вайну са жніўня 1915 года да 1918 года тэрыторыя занята германскімі войскамі. Пасля польска-савецкай вайны, з 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Належала да Дварэцкай гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў БССР.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880 год — 63 чал.
  • 1897 год — 154 чал., 19 двароў.
  • 1923 год — 180 чал., 31 двор.
  • 1940 год — 170 чал., 46 двароў.
  • 1996 год — 80 чал., 38 гаспадарак.
  • 2015 год — 20 чал., 16 гаспадарак.
  • 2019 год — 9 чал.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]