Яцак Мальчэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яцэк Мальчэўскі)
Яцак Мальчэўскі
польск.: Jacek Malczewski
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 ліпеня 1854(1854-07-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1929(1929-10-08)[1][3][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Julian Malczewski[d]
Жонка Maria Gralewska[d]
Дзеці Rafał Malczewski[d]
Род дзейнасці мастак, настаўнік мастацтва, выкладчык універсітэта, грамадскі дзеяч
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм[4][5]
Уплыў Ян Матэйка і Feliks Szynalewski[d]
Член у
Узнагароды
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яцак Мальчэўскі (польск.: Jacek Malczewski; 14 ліпеня 1854, Радам, Царства Польскае, Расійская імперыя ― 8 кастрычніка 1929, Кракаў, Польшча) ― польскі мастак, адна з галоўных постацяў польскага сімвалізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з збяднелай шляхецкай сям'і. У 13 гадоў бацькі аддалі хлопчыка ў сям'ю дзядзькі, які выбраў добрых настаўнікаў пляменніку, сярод якіх быў пісьменнік Адольф Дыгасінскі. Значны ўплыў на свядомасць юнака аказалі ідэі польскага месіянізму і польскага патрыятызму, характэрныя для польскай эпохі рамантызму[6].

У сямнаццацігадовым узросце хлопца адправілі ў Кракаў, дзе ён працягваў навучанне ў гімназіі, а ў вольны час займаўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Сярод яго настаўнікаў быў Ян Матэйка, які параіў таленавітаму юнаку вучыцца жывапісу. Мальчэўскі пачаў асвойваць жывапіс, а завяршыў мастацкую адукацыю навучаннем у Школе мастацтваў у Парыжы[7].

Удзельнічаў у археалагічнай вандроўцы, арганізаванай графам Каралем Лянцкаронскім у Памфілію, Пісідыю, Грэцыю, куды яны выправіліся ў пачатку верасня 1884 г. У 1885 годзе знаходзіўся ў Мюнхене[8].

Увосень 1887 года вярнуўся на радзіму. У тым жа годзе ажаніўся[9].

У 1880 г. наведаў Італію, потым Галіцыю, Львоў[10].

Мальчэўскі быў прафесарам два тэрміны (1896-1900 і 1912-1921)[11].

У 1897 г. Мальчэўскі быў заснавальнікам мастацкай суполкі «Sztuka» («Мастацтва») разам з іншымі майстрамі, сярод якіх: Тэадор Аксентовіч, Юзаф Магофер, Станіслаў Выспянскі. Суполка праіснавала доўга — да 1950 года[12].

Пасля канфлікту з мастаком Юльянам Фалатам ён пакінуў акадэмію і змяніў некалькі месцаў жыхарства. Меў некалькі выставак, у тым ліку ў Львове (1903)[13].

У апошні год жыцця мастак страціў зрок. Памёр 8 кастрычніка 1929 года[14].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі ўплыў на мастацкую свядомасць мастака аказалі смерць бацькі ў 1884 годзе, пасля якой ён пачаў даследаваць смерць як з'яву ў жыцці чалавека, і смерць маці ў 1898 годзе[15].

Творчасць мастака — пейзажы і касцюмаваныя партрэты, сімвалічныя кампазіцыі, арыгінальныя інтэрпрэтацыі рэлігійных сюжэтаў, шматлікія аўтапартрэты[16].

Яго хвалявалі тэмы «мастак і муза», «мастак і яго натхненне». Спробы асэнсаваць гэта былі як у вобразах іншых мастакоў (партрэт Адама Асныкі з музай), так і ў аўтапартрэтах[17].

Не маючы прывабнай знешнасці, мастак, тым не менш, пакінуў некалькі незвычайных аўтапартрэтаў, як у рэлігійных кампазіцыях («Хрыстос і Пілат», «Хрыстос у Эмаўсе»), так і ў касцюмаваных партрэтах (у даспехах) або з бытавой афарбоўкай. І паказаў, што любы чалавек можа быць значным і прывабным[18].

Далёкі ад дэкаратыўнасці Станіслава Выспянскага і мадэрну як такога, Мальчэўскі зачапіў глядацтва цікавымі кампазіцыямі сымьалічнай афарбоўкі, дзе распрацаваў праблему перадачы нацыянальных традыцый ад мёртвых да жывых[19].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Паўстанне ў шахце», 1882
  • «Арыштанты на этапе», 1883
  • «Інтрадукцыя», 1890
  • «Меланхолія», 1890–1894
  • «Святы вечар у Сібіры», 1892
  • «Бязвыходная сітуацыя», 1895–1897
  • «Мае жыццё, дзяцінства»
  • «Анёлу, я пайду за табою»
  • «Спакой у кайданах», 1899
  • «Дворык у звярынцы, Кракаў»
  • «Геркулес на ростанях»
  • «Ідылія»
  • «Развітанне»
  • «Пейзаж з Тобіям і анёлам»
  • «Сланечнікі»
  • «Рыбалка з русалкаю»
  • «Зімовы пейзаж»
  • «У момант стварэння спячай гарпіі», 1901
  • «Саламея чакае, пакуль адсякаюць галаву Св. Яну Хрысціцелю»
  • «Вяртанне блуднага сына»
  • «Маё жыццё. Мая душа»
  • «Натхненне мастака»
  • «Маё жыццё. Вяртанне»
  • «Анёл і пастушок І», 1903
  • «Анёл і пастушок II»
  • «Атручаны калодзеж. Хімера», 1906
  • «Мае мадэлі»
  • «Смерць Алены», 1907
  • «Смерць завітала» або «Танатас»
  • «Аўтапартрэт з палітрай»
  • «Аўтапартрэт з сатырам»
  • «Аўтапартрэт і Эрынія», 1910
  • «Аўтапартрэт і маладая смерць», 1910
  • Піфія Мальчэўскага, 1917
  • «Ніка, багіня перамогі»
  • «Жонка мастака і два фаўны»
  • «Сівы фаўн»
  • «Circulys vitiosus»[20].


Зноскі

  1. а б Jacek Malczewski
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Jacek Malczewski // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
  5. RKDartists
  6. A. Jakimowicz, Jacek Malczewski i jego epoka, Warszawa 1970.
  7. A. Heydel, Jacek Malczewski. Człowiek i artysta, Kraków 1933.
  8. A. Heydel, Jacek Malczewski. Człowiek i artysta, Kraków 1933.
  9. S. Krzysztofowicz-Kozakowska, Jacek Malczewski, Wrocław 2005.
  10. S. Krzysztofowicz-Kozakowska, Jacek Malczewski, Wrocław 2005.
  11. A. Ławniczakowa, Jacek Malczewski, Warszawa 1976.
  12. Odznaczenie Jacka Malczewskiego. „Gazeta Lwowska”, s. 2, nr 163 z 20 lipca 1927.
  13. "Jacek Malczewski (Radom 1854 - Kraków 1929)", Pinakoteka Zascianek.pl, http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Malczewski_J/Malczewski_J_bio.htm
  14. Jadwiga Puciata-Pawłowska. Malczewski Jacek (1854—1929) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. — T. XIX. — S. 282—286.
  15. Irena Kossowska, "Jacek Malczewski". Symbolizm w polskim malarstwie przełomu XIX i XX wieku. Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk. Culture.pl, https://archive.today/20130416120803/http://www.culture.pl/web/english/resources-visual-arts-full-page/-/eo_event_asset_publisher/eAN5/content/jacek-malczewski
  16. K. Wyka, Thanatos i Polska, czyli o Jacku Malczewskim, Kraków 1971.
  17. "Jacek Malczewski — rycerz polskiej sztuki", 14 lipca 2017, https://niezlasztuka.net/o-sztuce/jacek-malczewski-rycerz-polskiej-sztuki/
  18. J. Puciata-Pawłowska, Jacek Malczewski, Warszawa 2005.
  19. Jadwiga Puciata-Pawłowska. Malczewski Jacek (1854—1929) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. — T. XIX. — S. 282—286.
  20. Jadwiga Puciata-Pawłowska. Malczewski Jacek (1854—1929) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. — T. XIX. — S. 282—286.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]