Яўгенія Сямёнаўна Мірашнічэнка
Яўгенія Сямёнаўна Мірашнічэнка | |
---|---|
Род дзейнасці | оперная спявачка, дацэнт, музычны педагог, выкладчыца ўніверсітэта |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 красавіка 2009[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Яўгенія Сямёнаўна Мірашнічэнка (укр.: Євгенія Семенівна Мірошниченко; 12 чэрвеня 1931, с. Першае Савецкае, Харкаўская вобласць, Украінская ССР — 27 красавіка 2009, Кіеў) — украінская оперная спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1965). Герой Украіны (2006). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яўгенія Мірашнічэнка нарадзілася 12 чэрвеня 1931 года. У лістападзе 1943 года, пасля вызвалення Харкава, сярод дзяцей загінулых бацькоў паступіла ў Харкаўскае спецыялізаванае жаночае рамеснае вучылішча № 5 па спецыяльнасці слесар-зборшчык радыёапаратуры. Спявала ў ансамблі «Працоўныя рэзервы», які прадстаўляў Украіну на аглядзе мастацкай самадзейнасці ў Маскве. Тады ж пачала выступаць на канцэртах у Кіеве, Маскве, у Вялікім тэатры і Крамлі перад членамі ўрада.
У 1951 годзе скончыла Харкаўскае музычнае вучылішча (з 1968 — імя Б. М. Лятошынскага). У 1957 годзе скончыла Кіеўскую кансерваторыю (цяпер Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя П. І. Чайкоўскага) у М. Э. Данец-Тэсэйр. Падчас вучобы працягвала выступаць у кіеўскім ансамблі «Працоўныя рэзервы».
З 1957 года — салістка Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі, дзе працавала да 1994 года. У 1961 годзе стажыравалася ў Італіі, у тэатры «Ла Скала» (Мілан) у вядомай спявачкі і педагога Эльвіры дэль Ідальга.
Выступала і як канцэртная спявачка — у рэпертуары арыі з опер, рамансы і песні рускіх і ўкраінскіх кампазітараў. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой: Балгарыя, Польшча, Румынія, Югаславія, Канада, ЗША, Францыя, Японія, Кітай і інш.
Запісвалася на радыё, грамкпласцінкі.
Валодала лёгкім і рухомым голасам, які свабодна дасягаў высокіх нот у верхнім рэгістры, выкананне адрознівалася вакальным майстэрствам, тэмпераментам і жвавасцю.
З 1980 года выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1990 — прафесар).
З 1996 года — член прэзідыума Камітэта па Дзяржаўных прэміях Украіны імя Т. Шаўчэнкі. Член апякунскай рады Украінскага фонду культуры.
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ва Украінскай ССР
- Памерлі 27 красавіка
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Выпускнікі Кіеўскай кансерваторыі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Украінскай ССР
- Заслужаныя артысты Украінскай ССР
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» (Ганаровы знак адрознення)
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі