Яўген Аляксандравіч Шаўчэнка
Поўнае імя | Яўген Аляксандравіч Шаўчэнка | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 чэрвеня 1996[1][2] (26 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||
Вага | 70 кг[3] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 96 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Яўген Шаўчэнка (нар. 6 чэрвеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.
У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Шаўчэнку разам з іншымі маладымі гульцамі ў асноўную каманду. 6 ліпеня 2014 года Яўген дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне ў матчы з «Нафтанам» (4:0). У канцы сезона стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе мінскага клуба. 29 лістапада 2014 года адзначыўся галявой перадачай у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).
У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль сталічнага клуба, таксама ўдзельнічаў у Юнацкай Лізе чэмпіёнаў. У Вышэйшай лізе ў 5 матчах выхадзіў на замену. У сезоне 2016 здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе мінчан, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. З мая 2017 года стаў трывала выступаць у аснове мінчан, аднак у верасні страціў месца ў складзе. У сезоне 2018 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату і забіў 5 галоў.
У студзені 2019 года падпісаў новы кантракт са сталічным клубам[5]. У сезоне 2019 заставаўся трывалым іграком стартавага складу.
У студзені 2020 года было абвешчана аб пераходзе Шаўчэнкі ў брэсцкае «Дынама»[6]. Не здолеў замацавацца ў складзе каманды, выхадзіў на замену, а часам заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года перабраўся ў брэсцкі «Рух»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года падпісаў паўнавартасны кантракт з «Рухам»[8].
У сезоне 2021 працягваў выступаць пераважна ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[9], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[10].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны, выйшаўшы на замену ў другім тайме.
13 кастрычніка 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | ![]() |
24 | 3 |
2014 | Д1 | Мінск | ![]() |
6 | 0 |
2015 | Д1 | Мінск | ![]() |
5 | 0 |
2016 | Д1 | Мінск | ![]() |
17 | 3 |
2017 | Д1 | Мінск | ![]() |
19 | 0 |
2018 | Д1 | Мінск | ![]() |
30 | 5 |
2019 | Д1 | Мінск | ![]() |
29 | 4 |
2020 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
7 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Рух | ![]() |
15 | 5 |
2021 | Д1 | Рух | ![]() |
26 | 3 |
2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
30 | 6 |
Зноскі
- ↑ Evgeni Shevchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yevgeniy Shevchenko // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_shevchenko/
- ↑ Зинович, Шумилов и Шевченко остаются в "Минске"
- ↑ Шевченко решил остаться в "Минске"
- ↑ Шевченко стал игроком брестского "Динамо"
- ↑ Брестские "Динамо" и "Рух" обменялись игроками
- ↑ https://football.by/news/147178.html
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписало контракт с Евгением Шевченко
- ↑ Евгений Шевченко продолжит выступать за "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (18 студзеня 2023). Праверана 18 студзеня 2023.