Яўген Анатолевіч Соцікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Анатолевіч Соцікаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 лістапада 1933(1933-11-15) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, публіцыст
Грамадская дзейнасць
Член у

Яўген Анатолевіч Соцікаў (нар. 15 лістапада 1933, в. Шмакі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі празаік, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 лістапада 1933 года ў вёсцы Шмакі Быхаўскага раёна ў сям’і настаўніка. У 1935 г., у сувязі з пераводам бацькі на работу дырэктарам раённай калгаснай школы, сям’я пераехала ў Лагойск. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і сястрой Святланай быў вывезены на работу ў Францыю, затым Германію. Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум і Ленінградскі політэхнічны інстытут. Пяцьдзясят гадоў працаваў на Магілёўскім металургічным заводзе імя А. Ф. Мяснікова[1].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].

Жыве ў Магілёве[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Люди и годы» (Магілёў, 2002 г.)
  • «Страшно вспоминать» (Магілёў, 2004 г.)
  • «Следы моей Судьбы» (Магілёў, 2007 г.)
  • «Люди и годы — 80» (Мінск, 2012 г.)
  • «Война глазами детей» (Магілёў, 2012 г.)
  • «Никола Тесла» (2016)
  • «Вселенная вчера, сегодня, завтра» (2016)
  • «Энергетика от костра к плазме» (2020)

Зноскі

  1. а б в Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 8 студзеня 2024.
  2. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.